Мойша Гутман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мойша Гутман
Таварыш старшыні Народнага сакратарыяту БНР
21 лютага 1918 — май 1918

Нараджэнне 1883
Смерць 20 чэрвеня 1938(1938-06-20)
Партыя
Дзейнасць палітык

Мойша Гутман (Каменштэйн; 1883 – 20 чэрвеня 1938[1][2]) — яўрэйскі дзеяч Беларусі і Украіны.

У 1917 годзе быў членам Украінскай цэнтральнай рады і Савета нацыянальных сацыялістычных партый Расіі. У верасні 1917 года прадстаўляў яўрэйскія нацыянальныя арганізацыі на Усерасійскай Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе. З канца 1917 года — член Выканаўчага камітэта Рады Першага Усебеларускага з'езда. Пасля быў членам Народны сакратарыят БНР ад яўрэйскай нацыянальнай меншасці. У маі 1918 года быў членам дэлегацыі ў правах замежных перамоў БНР. Першая Устаўная грамата была напісана ў яго доме і, як мяркуецца, пад яго рэдакцыяй.

Арыштаваны і расстраляны у 1938[2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхоўскі У., Ямкова В. Маісей Гутман: яўрэй, што стаяў ля вытокаў БНР і УНР // Наша гісторыя, №2, 2019, с.20-24. ISBN 2617-2305

Зноскі