Перайсці да зместу

Мой горад старажытны, малады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Май Данцыг
Мой горад старажытны, малады. 1972
Матэрыял Палатно, алей
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

«Мой горад старажытны, малады» (1972) — манументальнае палатно беларускага мастака Мая Данцыга. На карціне выяўлена панарама г. Мінска 1960-х гадоў. Карціна знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.[1]

Кампазіцыя палатна ўключае ў сябе практычна ўвесь гістарычны цэнтр горада: Траецкая гара, будынак Тэатра оперы і балета, Верхні горад з кафедральным саборам, від на Камуністычную вуліцу з тэлевышкай і аб’екты горада, якія яшчэ будуюцца. Карціна Мая Данцыга захоўвае і аблічча не ацалелай да нашых дзён самай старажытнай мінскай Халоднай сінагогі, пабудаванай яшчэ ў канцы XVI стагоддзя і знесенай падчас рэканструкцыі горада ў 1965 годзе. Яна адлюстравана ў ніжнім правым куце. Мастак пісаў яе па памяці[1].

  1. а б Мой горад старажытны, малады . Нацыянальны Мастацкі Музей Рэспублікі Беларусь. Праверана 26 ліпеня 2024.