Монаненасычаныя тлустыя кіслоты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Монаненасычаныя тлустыя кіслоты — гэта тлустыя кіслоты, якія маюць адну двайную сувязь у ланцугу тлустай кіслаты.

Па сучаснай класіфікацыі тлустых кіслот да ненасычаных тлустых кіслот адносяць: мірысталеінавую, пальміталеінавую, алеінавую кіслоты.[1]

Монаненасычаныя тлустыя кіслоты ўтрымліваюцца ў прыродных прадуктах, такіх як чырвонае(руск.) бел. мяса, прадукты з цэльнага малака, арэхаў і садавіны з высокім утрыманнем тлушчаў, такія як аліўкі і авакада. Аліўкавы алей змяшчае каля 75 % монаненасычаных тлустых кіслот, рапсавы алей і кеш'ю ўтрымліваюць каля 58 % монаненасычаных тлустых кіслот, ялавічны тлушч — каля 50 % монаненасычаных тлушчаў, сала — каля 40 %. Іншыя крыніцы ўключаюць у сябе алей арэха макадаміі, алей з вінаградных костачак(руск.) бел., арахісавая паста, кунжутны алей, кукурузны алей, папкорн, цэльнае зерне пшаніцы, збожжавыя, сафлоравы алей(руск.) бел., міндальны алей, сланечнікавы алей, чай, алей камеліі і алей авакада.

Зноскі

  1. Перекисное сопротивление и стресс // В. А. Барбай, И. И. Брехман, В. Г. Голотин, Ю. В. Кудряшев. — СПб.: Наука, 1992. — 148с.