Алеінавая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеінавая кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C18H34O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 282,46 г/моль
Шчыльнасць 0,895 (18°C, г/см3)
Дынамічная вязкасць (ст. ум.) (в мПа·с): 25,6 (30°C) Па·с
(пры 20 °C)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 16,3 °C
Тэмпература кіпення 360, 225-226 пры 10 мм рт. сл. °C
Ціск пары 3 (175°C); 10 (225°C); 15 (232°C); 100 (286°C) у мм.рт.сл.
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе нерастваральны
Растваральнасць у бензол: растваральны
Растваральнасць у хлараформ: растваральны
Растваральнасць у этанол: змешваецца
Растваральнасць у дыэтылавы эфір: змешваецца
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення (для D-лініі натрыю): 1,4582 (20°C)
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 112-80-1
PubChem 445639
Рэг. нумар EINECS 204-007-1
SMILES
Рэг. нумар EC 204-007-1
RTECS RG2275000
ChemSpider 393217

Алеі́навая кіслата́ — аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, СН3(СН2)7СН=СН(СН2)7СООН.

Малярная маса 282,46. Бясколерная вязкая вадкасць, тэмпература кіпення 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльнасць 0,89—1,0 кг/м, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арганічных растваральніках.

Уваходзіць у склад алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85 %, у міндальным — 75[1] %. У арганізме можа сінтэзавацца са стэарынавай кіслаты[1]. У вышэйшых раслін з алеінавай кіслаты ўтвараюцца лінолевая і ліналенавая кіслоты[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Эфіры алеінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці алейных фарбаў, касметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы эфір алеінавай кіслаты (лінетол) — лекавы сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму.

Зноскі

  1. а б в Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]