Морыс Луіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морыс Луіс
Дата нараджэння 28 лістапада 1912(1912-11-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1962(1962-09-07)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр абстракцыянізм[6][7]
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм і Вашынгтонская школа колеру[d][8][7]

Морыс Луіс, поўнае імя Морыс Луіс Бернштэйн (англ.: Morris Louis; 28 лістапада 1912, Балтымар, штат Мэрыленд — 7 верасня 1962, Вашынгтон) — амерыканскі мастак-абстракцыяніст, блізкі да стылю жывапісу каляровага поля.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1929—1933 гадах будучы мастак вывучае жывапіс у Інстытуце мастацтваў Мэрыленда, у Балтымары. У 1936 годзе ён пераязджае ў Нью-Ёрк, дзе працуе ў мастацкай майстэрні Давіда А. Сікейраса. У 1938 годзе скарачае сваё імя да Морыс Луіс.

З 1952 года Морыс Луіс — дацэнт у Вашынгтонскім цэнтры мастацтваў. У гэты перыяд адбываецца яго знаёмства з Кенетам Ноландам, з якім Морыса Луіса пасля звязваюць цеснае сяброўства і сумесная творчасць. Пры пасрэдніцтве вядомага арт-крытыка Клемента Грынберга абодва мастакі знаёмяцца з Элен Франкенталер і Джэксанам Полакам, творчасць якіх аказала прыкметны ўплыў на працы Ноланда і Луіса. Аднак за перыяд з 1953 па 1961 год Морыс Луіс, які вёў замкнёны лад жыцця, здолеў распрацаваць свой уласны мастацкі стыль.

Работы Морыса Луіса былі прадстаўлены на выстаўках сучаснага мастацтва дакумента 3 (1964) і 4 (1968) у нямецкім горадзе Каселі (пасмяротна).

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Morris Louis // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://morrislouis.org/morrislouis/page/biography
  4. а б RKDartists
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/w/washington-color-school
  7. а б Artnet — 1998.
  8. https://hirshhorn.si.edu/explore/morris-louis/