Морыц фон Швінд
Морыц фон Швінд | |
---|---|
ням.: Moritz von Schwind | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Moritz Ludwig von Schwind |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, графік, ілюстратар, рысавальнік |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1804[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1871[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Луіза фон Швінд[d] |
Дзеці | Герман фон Швінд[d], Ганна Зіберт[d], Helene von Ravenstein[d] і Marie Baurnfeind[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Морыц Людвіг фон Швінд (ням.: Moritz Ludwig von Schwind, 21 студзеня 1804, Вена — 8 лютага 1871, Нідэрпёкінг) — аўстрыйскі жывапісец і графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Морыц нарадзіўся ў сям’і надворнага сакратара Тайнай надворнай канцылярыі Франца Эдлера фон Швінда і яго жонкі Францыскі фон Хольцмайстэр, дачкі надворнага саветніка. Усяго ў сям’і фон Швіндаў было шасцёра дзяцей. Морыц вучыўся ў шатландскай гімназіі ў Вене разам з будучымі пісьменнікам Нікалаусам Ленау і паэтам Эдуардам фон Баўэрнфельдам, а затым працягнуў навучанне ва ўніверсітэце. Спачатку ён па прыкладзе бацькі хацеў стаць чыноўнікам, але ў 1821 годзе захапіўся жывапісам і пачаў навучацца ў венскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Іагана Петэра Крафта і Людвіга Фердынанда Шнора фон Каральсфельда. Морыц фон Швінд сябраваў у гэты час з Францам Шубертам, Францам фон Шоберам, Леапольдам Купельвізерам і Францам Грыльпарцэрам. У 1828 годзе па парадзе Петэра фон Карнеліуса Морыц фон Швінд перабраўся ў Мюнхен, дзе дзякуючы пасрэдніцтву таго ж Карнеліуса атрымаў заказ на роспіс бібліятэкі баварскай каралевы па матывах паэзіі Людвіга Ціка. Пасля паездкі ў Італію ў 1835 годзе Морыц фон Швінд стварыў праект роспісу ўнутраных памяшканняў каралеўскай рэзідэнцыі — замка Хоэншвангау, якая апавядае пра апошнія эпізоды жыцця Карла Вялікага. Затым былі заказы з Саксоніі і Бадэна, якія прынеслі яму вядомасць.
У 1840—1844 гадах Морыц фон Швінд працаваў і жыў у Карлсруэ. Тут ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Луізай Закс, дачкой маёра, выява якой ён захаваў у сваёй вядомай працы «Вясельнае падарожжа». У Карлсруэ фон Швінд стварыў восем медальёнаў для залы пасяджэнняў Дома саслоўяў Карлсруэ і дэкарыраваў фрэскамі лесвіцы і залы першага паверха дзяржаўнай выставачнай залы Карлсруэ — Кунстхале. У 1847 годзе ён стаў прафесарам Мюнхенскай акадэміі выяўленчых мастацтваў (сярод яго вучняў, у прыватнасці, Эдуард Іле).
Зноскі
- ↑ а б Moritz von Schwind
- ↑ а б Moritz Ludwig von Schwind // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Швинд Мориц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Schwind, Moriz Ritter von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1877. — Т. 33. — S. 127.
- Асобы
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1871 годзе
- Памерлі ў Пёкінгу
- Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
- Выкладчыкі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Памерлі ў Нідэрпёкінгу