Мохаў пераезд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мохаў пераезд — 1) чыгуначны пераезд між Цэнтральным і Савецкім раёнамі Гомеля, злучае вуліцы Гагарына і Украінскую; 2) прылеглая да яго мясцовасць.

Пракладзены ў канцы XIX ст. Злучаў Гомель і забудову за лініяй Лібава-Роменскай чыгункіЗалінію. Мяркуючы з гарадскіх планаў 1910 і 1913 гадоў, праходзіў па вуліцы Ляшчынскай[1][2]. Станам на 1914 г. адносіўся да Першай паліцэйскай часці Гомеля[3]. Пад сваёй назвай быў вядомы ўжо на пачатаку ХХ ст.[4][3] Назва выводзіцца ад прозвішча мясцовага каваля Мохава, чый дом знаходзіўся непадалёк[5]. Застаецца ў моўным ужытку гамяльчан дасёння. Адлюстравана ў найменнях гандлёва-бізнесовых цэнтраў паабапал участка чыгункі паблізу ад пераезда[6][7].

Зноскі

  1. Гомель. План города на 1910 г.
  2. Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков.
  3. а б Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 74.
  4. Кревер, Б.А. Гомельский процесс : Подробный отчет [сост. Б.А. Кревером по протоколам защитников и отчетам, попадавшимся в журн.: «Право» и «Восход» и в газ.: «Киев. отклики», «Одес. новости», «Рус. сл.», «Новости» и «Правительств. вестн.»] / [Предисл.: М.К.]. — Санкт-Петербург : тип. т-ва «Обществ. польза», 1907. — С. 37, 53, 678, 691, 705, 862, 867, 914, 915, 1135, 1161.
  5. Рогалев А. Либаво-Роменская железная дорога, улица Либавская, 2001 Архівавана 21 верасня 2022. // GomelStreet.by — прошлое и настоящее улиц Гомеля.
  6. Строительный магазин «ТЦ на Моховом».
  7. Бизнес-центр «На Мохово».