Першая паліцэйская часць Гомеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Меркаваны абшар Першай паліцэйскай часці Гомеля (вылучаны ружовым).
Меркаваны абшар Першай паліцэйскай часці Гомеля (вылучаны ружовым).

Першая паліцэйская часць Гомеля — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомеля на пачатку ХХ ст.

Заснавана ў выніку пераўтварэнняў, выкліканых законам «Аб узмацненні Гомельскай гарадской паліцыі» ад 6 (19) ліпеня 1908 г.[1] Нягледзячы на тое, што закон на гэта не ўказваў, сама сутнасць закладзеных у ім змен прывяла да скасавання ў Гомелі ранейшых паліцэйскіх участкаў на чале з памочнікамі прыстава і ўтварэння двух паліцэйскіх часцей на чале з часнымі прыставамі[2].

Першым яе прыставам (выканаўцам абавязкаў) з’яўляўся Д. Ц. Пастушкоў, які не меў чыну з іерархіі «Табелі аб рангах», прэтэндаваў на званне настаўніка народных вучылішч[3].

На правым беразе ракі Сож 1-я часць ахоплівала гістарычны цэнтр Гомеля і Спасаву Слабаду з прылеглымі да іх вуліцамі ці адрэзкамі вуліц, а таксама выселак Манастырок; на левым беразе — прадмесце Новую Беліцу[4].

Уяўленне аб маштабах тэрыторыі, якая адносілася да Першай паліцэйскай часці Гомеля, дае пералік адпаведных вуліц, завулкаў плошчаў і іншых аб’ектаў, выдадзены ў 1914 г.

Аб’екты Першай паліцэйскай часці Гомеля (станам на 1914 г.)[4]
Назва на беларускай мове[5] Назва на рускай мове[6]
1-ы Гуменны завулак 1-й Гуменный переулок
2-і Гуменны завулак 2-й Гуменный переулок
1-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 1-я Поперечная улица (в Новой Белице)
2-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 2-я Поперечная улица (в Новой Белице)
3-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 3-я Поперечная улица (в Новой Белице)
4-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 4-я Поперечная улица (в Новой Белице)
5-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 5-я Поперечная улица (в Новой Белице)
6-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 6-я Поперечная улица (в Новой Белице)
7-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 7-я Поперечная улица (в Новой Белице)
8-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 8-я Поперечная улица (в Новой Белице)
9-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 9-я Поперечная улица (в Новой Белице)
10-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) 10-я Поперечная улица (в Новой Белице)
Базарная плошча Базарная площадь
Барона Нолькена вуліца Барона Нолькена улица
Баярская вуліца Боярская улица
Беліцкая вуліца Белицкая улица
Ветраная вуліца Ветренная улица
Гуменная вуліца Гуменная улица
За чыгункай (у Новай Беліцы) За железной дорогой (в Новой Белице)
Замкавая вуліца (частка) Замковая улица (часть)
Кавальная вуліца Кузнечная улица
Кавальны завулак Кузнечный переулок
Каранёўская вуліца (у Новай Беліцы) Кореневская улица (в Новой Белице)
Касцёльная плошча Костельная площадь
Князя Паскевіча вуліца Князя Паскевича улица
Конная плошча (частка) Конная площадь (часть)
Крушэўская вуліца Крушевская улица
Ліпавая вуліца (частка) Липовая улица (часть)
Магілёўская вуліца (частка) Могилевская улица (часть)
Манастырок (прадмесце) Монастырек (предместье)
Мільённая вуліца Миллионная улица
Могілкавы завулак Кладбищенский переулок
Мохаў пераезд Мохов переезд
Мясніцкая вуліца Мясницкая улица
Нова-Кавальная вуліца Ново-Кузнечная улица
Нова-Сталярная вуліца Ново-Столярная улица
Пакроўская вуліца (у Новай Беліцы) Покровская улица (в Новой Белице)
Палявая вуліца Полевая улица
Палявы завулак Полевой переулок
Пескаватая вуліца (частка) Песковатая улица (часть)
Пры возеры (у Новай Беліцы) При озере (в Новой Белице)
Румянцаўская вуліца (частка) Румянцевская улица (часть)
Рэчыцкая вуліца Речицкая улица
Рэчыцкі завулак Речицкий переулок
Саборная плошча Соборная площадь
Свечачная вуліца Свечная улица
Спаская вуліца Спасская улица
Спуск да прыстані Спуск к пристани
Сталярная вуліца Столярная улица
Сталярны завулак Столярный переулок
Старая вуліца (у Новай Беліцы) Старая улица (в Новой Белице)
Сянная плошча Сенная площадь
Траецкая вуліца Троицкая улица
Фельдмаршальская вуліца Фельдмаршальская улица
Шашэйная вуліца (у Новай Беліцы) Шоссейная улица
Яр Спасавай Слабады Овраг Спасской Слободы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 3-е : в 33 т. — Т. 28, отд-ние 1: 1908. [текст]. — Санкт-Петербург : Гос. тип., 1911. — С. 482.
  2. Могилевская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)/Е. К. Анищенко [и др.]; сост. Ю. Н. Снапковский, Д. Л. Яцкевич. — Минск : «Беларусь», 2014. — С. 269.
  3. Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — С. 102.
  4. а б Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 74.
  5. У афіцыйнай моўнай практыцы часоў Расійскай імперыі назвы гарадскіх аб'ектаў на беларускай мове амаль не выкарыстоўваліся. Беларускія назвы ў гэтым пераліку з'яўляюцца адаптацыяй рускамоўных назваў, зафіксаваных крыніцамі пачатку ХХ ст.
  6. Усе назвы падаюцца паводле сучаснага рускага правапісу з выпраўленнем памылак друку і іншых агрэхаў выдання 1914 г.