Залінія (гістарычны раён Гомеля)
Выгляд
Залінейны раён, Залінія — мясцовая назва паўднёва-ўсходняй часткі Савецкага раёна г. Гомеля, які ўвайшоў у мяжу горада ў 1930-я гады. Яго ўмоўнымі межамі з’яўляюцца: лінія чыгункі (на паўночным усходзе; адсюль назва), правы бераг ракі Сож (на ўсходзе), мікрараён Любенскі (на паўднёвым захадзе), былая гарадская мяжа XIX — пачатку XX стст., якая праходзіла паблізу ад Кузнечнага моста , прыблізна па вул. Беларускай (на поўначы). Асноўныя вуліцы: Быхаўская, Любенская, Леванеўскага, Новалюбенская, Чкалава. Раён узнік як рабочы пасёлак. Забудоўваўся пераважана 1—2 павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Шматлікія сады і гароды надаюць яму асаблівую маляўнічасць. На тэрыторыі Залінейнага раёна размешчаны былая вёска Любны і засценак Манастырок.
Вядомыя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Сцяпанавіч Няцецкі (1883—?) — рэвалюцыянер, дзеяч беларускага нацыянальнага руху; станам на 1917 г. жыў ва ўласным доме на рагу вуліц Арлоўскай і Батарэйнай[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / [укладанне, падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, каментарыі, пераклады, паказальнікі: С. Шупа]. Т. 1., кн. 1 : Фонд № 582 Дзяржаўнага архіва Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва [Тэкст] — 1998. — С. 6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залінія (гістарычны раён Гомеля)
- Как создавался Залинейный район Гомеля Архівавана 26 чэрвеня 2022.