Музей-сядзіба Васіля Быкава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музей-сядзіба Васіля Быкава
Byčki siadziba V. Bykava 1.JPG
Заснаваны 18 чэрвеня 2004
Месцазнаходжанне в. Бычкі, Ушацкі раён, Віцебская вобласць
Выставачная плошча 45.1 м²
Тэлефон +375 2158 58853
Адкрыты 9.00 — 18.00
Білет 40 капеек (для дарослых)
20 капеек (для дзяцей)
Лагатып Вікісховішча Музей-сядзіба Васіля Быкава на Вікісховішчы

Музей-сядзіба Васіля Быкава — музей народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, размешчаны ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Дзейнічае як філіял Ушацкага музея народнай славы[1]. У склад музея ўваходзяць адбудаваныя дом, хлеў, пуня, агароджа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер хаты.

Музей заснаваны паводле рашэння Ушацкага раённага Савета дэпутатаў ад 19 лютага 2004 года і распараджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 1 сакавіка 2004 года[1]. На стварэнне музея ўлады выдаткавалі 80 мільёнаў рублёў[2].

Колішняя хата, у якой да 1940 года жыў пісьменнік, была пабудавана Уладзімірам Хведаравічам Быкавым. З 1976 года яна пуставала і ў 2003 годзе была разабрана па прычыне старасці, а на яе месцы была ўзведзена дакладная копія[3].

На ўрачыстым адкрыцці сядзібы 18 чэрвеня 2004 года старшыня Ушацкага райвыканкама К. Пачэпка зазначыў, што намагаліся будаваць так, як было калісьці зроблена бацькам пісьменніка.

На тэрыторыі сядзібы размешчаны хата, у якой прайшло дзяцінства Васіля Быкава, хлеў, гумно. Вакол хаты — дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка.

У хаце, якая складаецца з трох пакояў (жылая пакой, кухня і сенцы) агульнай плошчай 49 м² знаходзіцца этнаграфічна-бытавая экспазіцыя, дзе размешчаны прадметы хатняга ўжытку (альбо іх аналагі), якімі карысталася сям’я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, іншых дзяржаў. Сярод экспанатаў — копіі малюнкаў Васіля Быкава, стужка ганаровага жыхара Ушацкага раёна, асабістыя рэчы пісьменніка[4].

Экспазіцыя носіць мемарыяльны характар, што і абумоўвіла яе спецыфіку: на аснове тыпалагічных прадметаў быў адноўлены прыжыццёвы інтэр’ер і абстаноўка, у якой рос пісьменнік. Пры стварэнні мемарыяльнай экспазіцыі музея за аптымальную дату, на якую і была праведзена асноўная рэстаўрацыя і рэканструкцыя, аднаўленне інтэр’ераў, быў прыняты гістарычны перыяд, звязаны з нараджэннем і юнацкімі гадамі Васіля Быкава[5].

У асноўнай экспазіцыі музея ў сціснутай форме выдзелена гісторыка-біяграфічная частка, пабудаваная па тэматыка-храналагічным прынцыпе. Тут змешчаны дакументы, фотадакументы, аўтабіяграфічныя матэрыялы, літаратурныя выданні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандрава, Г. Гэта дом нашай памяці / Г. Аляксандрава // Патрыёт (Ушачы). — 2004. — 23 чэрв.
  • Дубровін, А. Не на дзень, а на век / А. Дубровін // Віцебскі рабочы. — 2004. — 22 чэрв.