Патрыёт (газета)
Выгляд
«Патрыёт» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Рэдактар | Дзмітрый Леанідавіч Раманоўскі |
Заснавана | 1930 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | два разы на тыдзень |
Галоўны офіс | 211524, Ушачы, вул. Ленінская, 20А. |
Тыраж | 3000 |
Вэб-сайт | belpatriot.by |
«Патрыёт» — раённая газета Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1930 года. Заснавальнікі: Ушацкі раённы выканаўчы камітэт і Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы нумар выйшаў 7 лістапада 1930 года, і па 1944 год, калі ў ліпені ў вызваленым раёне аднавіўся пастаянны выпуск раёнкі, яна насіла назву «Прымежны калгаснік», бо Ушаччына межавала ў той час з Польшчай.
Са студзеня 1945 года па 1962 год (да расфарміравання раёна) газета насіла назву «Сацыялістычны шлях», а з 1967 года — «Патрыёт».
У газеце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменнікі Сяргей Законнікаў і Алег Салтук, рэдактар «Віцебскага рабочага» Уладзімір Раманоўскі[1].
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Пятровіч Волах
- Дзмітры Леанідавіч Раманоўскі[2]
Зноскі
- ↑ Патрыёт" Ушацкага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 2 красавіка 2020.
- ↑ Контакты
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Караленка, В. В. Раённая газета / В. В. Караленка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 505—506.
- Картэль, І. Калектыўны прапагандыст і агітатар / І. Картэль // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 92 — 93.