Музей беларускага народнага мастацтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музей беларускага народнага мастацтва
Касцёл.jpg
Касцёл Святога Мацвея Апостала ў якім размяшчаецца музей
Профіль мастацкі
Заснаваны 1979
Падпарадкаванасць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне 223054, Мінскі р-н, Мінскай вобл., Астрашыцкі Гарадок, с/к «Раўбічы»
Агульная плошча 500
Выставачная плошча 361
Тэлефон 017 507 44 68
Дырэктар Крэль Святлана Васільеўна
Адкрыты

З 10.00 да 17.00 З 1 мая па 30 верасня ў суботу і нядзелю з 11:00 да 19:00

Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Білет дзеці, студэнты — 1500, дарослыя — 2500 рублёў.
artmuseum.by/by/aboutmus…[1]
Лагатып Вікісховішча Музей беларускага народнага мастацтва на Вікісховішчы

Музей беларускага народнага мастацтва — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, размешчаны ў Касцёле Святога Мацвея Апостала ў Раўбічах, Мінскі раён.

Ідэя стварэння музея ў разбураным Крыжагорскім касцёле належала намесніку дырэктара па навуцы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР І. М. Паньшынай і старэйшаму навуковаму супрацоўніку аддзела дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Т. І. Сцёпінай. Канцэпцыю рэстаўрацыі і размяшчэння экспазіцыі ў культавым будынку падтрымала дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Алена Васільеўна Аладава. Першапачаткова касцёл было вырашана знесці, бо страты будынка складалі звыш 80%. Знішчэнню Крыжагорскага касцёла перашкодзіла асабістае ўмяшанне кіраўніка БССР П. М. Машэрава[2].

Групу рэстаўратараў узначаліла архітэктар Л. У. Паўлава. Да асноўнага аб'ёму будынка з боку апсіды быў дабудаваны прамавугольны ў плане аб'ём (арх. В. М. Аладаў), дзе размясціліся дадатковыя выставачныя плошчы і бытавыя памяшканні[2].

Музей у рэканструяваным будынку адкрыўся ў 1979 г.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Царскія вароты
Царскія вароты
Царскія вароты

Экспазіцыя музея знаёміць з традыцыйным народным мастацтвам беларусаў XVI – пачатку XX ст. і з творамі сучасных майстроў, якія працуюць у найбольш распаўсюджаных відах народнага мастацтва: ткацтве, ганчарстве, разьбе і роспісу па дрэве, пляценню з саломы і лазы[2].

У экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя касцюмы канца XIX – пачатку XX ст., ручнікі і дэкаратыўныя тканіны XX стагоддзя з розных рэгіёнаў Беларусі[2].

Побач з традыцыйным бытавым начыннем экспануюцца выдатны прыклад высокаразвітога мастацтва пляцення з саломы — царскія вароты канца XVIII — пачатку XX стагоддзя, у якіх выкарыстана некалькі элементаў пляцення, з якіх складаецца мудрагелісты ўзор з зубчыкаў і квадратаў розных памераў. Аправай служыць салома, якая імітуе золата, а кавалачкі каляровай тканіны, што змешчаны ў сярэдзіну кожнага квадрата, замянілі каштоўныя камяні[2].

Прадстаўлены творы сельскіх майстроў з вёсак Нягневічы, Забалацце, Мяжэвічы, якія стварылі разбяныя царскія вароты і скульптуры XVIII — пачатку XX стагоддзя. У іх захоўваюцца агульныя рысы, веданне пластычных уласцівасцей матэрыялу[2].

Сучаснае мастацтва разьбы па дрэве прадстаўлена работамі вядомых у рэспубліцы самадзейных разьбяроў – А. Ф. Пупко, В. В. Альшэўскага, К. К. Казялко, якія працягваюць слаўныя традыцыі беларускай разьбы[2].

Ганчарныя вырабы ў калекцыі музея адносяцца да XX стагоддзя. Чыгуны і макітры для прыгатавання ежы, міскі, збаны і гладышы для малака, глякі і слоікі для захоўвання прадуктаў, свістулькі і гліняныя цацкі ўпрыгожаны самымі простымі спосабамі: абваркай, томленасцю, роспісам па тэракотавай паверхні, пакрыццём палівай. Бытавое ганчарнае начынне амаль не мае роспісу[2].

Асаблівую групу помнікаў у экспазіцыі складаюць вырабы Івянецкай фабрыкі, вядучага цэнтра мастацкага ганчарства ў Беларусі. У музеі прадстаўлены работы аднаго са стваральнікаў арцелі – В. Ф. Кулікоўскага, а таксама І. М. Маўчановіча, М. М. Звярко, А. В. Пракаповіча, якія адраджаюць забытае мастацтва вырабу фігурных пасудзін у выглядзе бараноў, мядзведзяў, зуброў[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей Беларускага народнага мастацтва// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1999. – Т.5. – С.232.
  • Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах / Склад. І.М. Паньшына; Маст. А.І. Раманцоў; Фота В.А. Бараноўскага і інш. – Мн.: Беларусь, 1983. – [191] с.
  • Музей белорусского народного искусства / Сост. И.Н. Паньшина. – Мн., 1980. – [5] с: ил.
  • Анісковіч У. Паўстаў з руінаў... / / Беларуская мінуўшчына. – 1995. – № 5. – С. 31–32.
  • Жыбрык В. Раўбіцкі касцёл / / Центральная газета. – 1998. – 10–16 крас.
  • Куліковіч С. Раўбічы / / Работніца і сялянка. – 1991. – № 8. – С. 6–7.
  • Пісарэнка В. Раўбіцкі музей / / Голас Радзімы. – 2000. – 2 лют.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]