Перайсці да зместу

Мукаральныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мукаральныя

Дарослы спарангій грыбка Mucor sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mucorales Fr., 1832

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  13933
NCBI  4827
EOL  6335
MB  90437

Мукаральныя, мукоравыя (Mucorales) — парадак зігаміцэтавых грыбоў.

Выдзяляецца каля 10 сямействаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна сапратрофы; узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл, гаілі і цвілі пладоў, караняплодаў і інш. Трапляюцца на раслінных рэштках, глебе, харчовых прадуктах, паразітуюць на грыбах.

Міцэлій добра развіты, галінасты, пераважна няклетачны, з узростам можа ўтвараць перагародкі, доўгія гіфы, рызоіды, хламідаспоры або распадацца на асобныя клеткі. Спарангіі шарападобнай формы, маюць нерухомыя споры або канідыі. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак). Адрозніваюцца гоматалагічныя формы (калі зліваюцца клеткі аднаго міцэлію) і гетаралагічныя (калі зліваюцца клеткі розных міцэліяў). Зігаспора з тоўстай абалонкай.

Асобныя віды здольныя размнажацца пачкаваннем і выклікаць браджэнне. Некаторыя маюць высокую ферментатыўную актыўнасць і выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў, дражджэй.

  • Бельская С. Мукаральныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 20. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Сцефановіч А. І. Мукаральныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 409.  588 с., іл. 10 000 экз.
  • Тарасов К. Л. Порядок мукоровые — Mucorales // Белякова Г. А., Дьяков Ю. Т., Тарасов К. Л. Ботаника: в 4 томах. М.: Изд. центр «Академия», 2006. — Т. 1. Водоросли и грибы. — С. 161—165. ISBN 5-7695-2731-5. (руск.)
  • Mucorales у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)