Муна (востраў)
| Муна | |
|---|---|
| індан. Muna | |
Насельнікі вострава Муна, 1920-я гг. | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 2 889 км² |
| Насельніцтва | 268 140 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 92,81 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 5°08′ пд. ш. 122°32′ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Вялікія Зондскія астравы |
| Акваторыя | мора Флорэс |
| Краіна | |
Муна (індан.: Muna) — востраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча — 2889 км². Насельніцтва (2010 г.) — 268 140 чал.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Муна знаходзіцца ў паўднёвай частцы інданезійскай правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі, аддзелены вузкімі пралівамі ад астравоў Сулавесі (11 км), Бутон (0,53 км) і Кабаэна (24 км). Даўжыня — 93,4 км. Найбольшая шырыня — 48,5 км. Для паўднёвага і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжаў характэрна чаргаванне выступаў сушы з глыбокімі залівамі.
Востраў сфарміраваўся ў перыяд 208,5 — 35 млн гадоў у выніку некалькіх зрухаў тэктанічных пліт. Асаблівасцю мясцовых ландшафтаў з’яўляецца пагорыстая мясцовасць з вузкімі далінамі і прыбярэжнымі нізінамі. Частка вострава пакрыта лясамі, у якіх захаваліся рэдкія віды флоры і фаўны. Значным багаццем адрозніваецца падводны свет прыбярэжных каралавых рыфаў.
Клімат трапічны пасатны. З мая да кастрычніка працягваецца сухі сезон.
Гісторыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]З часоў сярэднявечча востраў Муна знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Бутон. Адсюль вывозілі каштоўныя віды драўніны. У 1950 г. востраў далучаны да Інданезіі.
Карэннымі жыхарамі Муны з’яўляецца асобны народ муна або вуна, які размаўляе на аўстранезійскай мове. Галоўнымі заняткам лічацца земляробства, вырошчванне рысу і клубневых культур. Важную ролю ў харчаванні таксама адыгрываюць збор сага, марскіх малюскаў і водарасцяў. Асноўная рэлігія — іслам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pulau Muna(недаступная спасылка)
- Kaghati Kolope: The Oldest giant Kite in the World Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Segelintir pesona Pulau Muna Архівавана 19 верасня 2016.
