Мурат Ансарбіевіч Хотаў
Мурат Хотаў | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Мурат Ансарбіевіч Хотаў | |
Нарадзіўся | 2 чэрвеня 1987[1] (32 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 179 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 77 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2006 — 2007 | ![]() |
49 (5) |
2008 — 2009 | ![]() |
51 (3) |
2010 — 2011 | ![]() |
63 (17) |
2012 | ![]() |
17 (1) |
2013 — 2015 | ![]() |
85 (2) |
2016 — 2017 | ![]() |
40 (23) |
2017 — | ![]() |
39 (3) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
|
Мурат Хотаў (нар. 2 чэрвеня 1987) — расійскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец смаленскага футбола, гуляў за мясцовы «Смаленск» (пазней перайменаваны ў «Дняпро»), іншыя клубы ніжэйшых расійскіх ліг. У сезоне 2011/12 у складзе «Петратрэста» перамог у Другой лізе і трапіў у ФНЛ.
У лютым 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі флангавага (звычайна правага) паўабаронцы. Свой першы гол за «Нафтан», аднак, забіў толькі 2 лістапада 2013 года ў браму брэсцкага «Дынама».
У сезоне 2014 застаўся асноўным правым паўабаронцам навапалачан. 26 верасня 2014 года адзначыўся голам, які дапамог «Нафтану» згуляць унічыю (2:2) з БАТЭ[2]. У лютым 2015 года на адзін сезон падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[3]. Сезон 2015 пачынаў правым паўабаронцам, а з лета перайшоў на пазіцыю левага абаронцы.
У снежні 2015 года стала вядома, што Мурат не будзен выступаць у «Нафтане» ў сезоне 2016[4]. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск»[5], але не падышоў і пазней апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпро», з якім у красавіку падпісаў кантракт[6]. Галоўны трэнер магілёўчан Аляксандр Сяднёў пачаў выкарыстоўваць Хотава на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у выніку Мурат з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкаваца ў Расіі, але ў выніку ў лютым падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. Працягваў трывала выступаць у аснове, у першай палове сезону 2017 адзначыўся чатырма галамі. У ліпені 2017 года «Дняпро» па пагадненні бакоў разарваў кантракт з паўабаронцам[8].
Неўзабаве пасля зыходу з магілёўскага клуба далучыўся да «Слуцка» і падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў аснове случан, аднак у кастрычніку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з верасня вярнуў месца ў старце. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі: 2011/2012 (зона Захад)
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016 (19 галоў)
Зноскі
- ↑ Murat Khotov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Валерий Стрипейкис: "Хотов? Пусть дальше ходит по полю пешком, главное, что забивает нужные для команды мячи"
- ↑ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
- ↑ Футбол. Валерий Стрипейкис: не будет Карповича, Хотова, Космынина, Хаткевича. В "Нафтане" осталась одна молодежь и Довгялло
- ↑ Хотов на просмотре в "Витебске", со Шляковым контракт решено не заключать
- ↑ Хотов и Артем Сокол перешли в могилевский «Днепр»
- ↑ Павлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом
- ↑ Хотов и Чумак покинули "Днепр"
- ↑ Мурат Хотов стал игроком "Слуцка"
- ↑ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Слуцк
|
---|
1 Кандраценка (б) • 2 Крывулькін • 4 Трубіла • 5 Сычоў • 7 Кібук • 8 Пустазёраў • 9 Сярдзюк • 11 Махамед • 13 Назаранка • 16 Цецярэнка • 17 Губанаў • 20 Образаў • 22 Цімашэнка • 23 Бабко (к) • 30 Бранавец (б) • 33 Такулаў • 34 Панкратаў (б) • 55 Анюкевіч • 71 Бураеў • 77 Хотаў • 88 Сямёнаў • 89 Зуевіч • 97 Дудзік • Трэнер: Віталь Паўлаў |