Перайсці да зместу

Мыс Лопес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мыс Лопес[1] (фр.: Cap Lopez) — мыс і паўвостраў даўжынёй 55 км на заходнім узбярэжжы Цэнтральнай Афрыкі ў Габоне. Аддзяляе Гвінейскі заліў ад Атлантычнага акіяна. Мыс знаходзіцца ў дэльце ракі Агавэ, недалёка ад яго размешчаны горад Порт-Жантыль. З 1897 года на мысе размешчаны маяк, сучасны будынак быў пабудаваны ў 1911 годзе.

Назву мыс атрымаў ад імя партугальскага даследчыка Лопеса Гансалеса, які дасягнуў яго ў 1474 годзе. У XVIII—XIX стагоддзях мыс быў адным з цэнтраў гандлю рабамі. У 1862 годзе, паводле дамовы Францыі з прадстаўнікамі мясцовых плямёнаў, мыс перайшоў пад суверэнітэт Францыі. У цяперашні час мыс знаходзіцца ў складзе габонскай правінцыі Агавэ-Марыцім. Тут размешчаны нафтаналіўны тэрмінал, які забяспечвае экспарт значнай часткі габонскай нафты.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — карта Габона