Сан-Вісенты (мыс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мыс Сан-Вісенты)
Jump to navigation Jump to search
Памылка: блок «Карта-выява» адсутнічае ў шаблоне Геакар.Памылка: блок «Множны параметр» адсутнічае ў шаблоне Геакар.
Сан-Вісенты
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Viev from Cape St. Vincent Sagres Algarve Portugal.JPG
37°01′22″ пн. ш. 8°59′47″ з. д.HGЯO
Краіна
Сан-Вісенты (мыс) (Партугалія)
Сан-Вісенты (мыс)
Algarve coast.jpg
Мыс Сан-Вісенты, від з паветра
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Сан-Вісе́нты (парт.: Cabo de São Vicente — Мыс Святога Вікенція) — мыс на паўднёвым захадзе Партугаліі, які ўтварае разам з суседнім мысам Понта-ды-Сагрыш самы паўднёва-заходні выступ еўрапейскага мацерыка[1]. Мыс уяўляе сабой заходнюю ўскраіну партугальскага рэгіёна Алгарві, які сканчаецца тут скалістым берагам з беднай расліннасцю, які дасягае вышыні да 70 м.

Маяк

На мысе Сан-Вісенты знаходзіцца маяк, святло якога бачнае на адлегласці 32 марскія мілі (каля 60 км). Ён лічыцца самым магутным у Еўропе. Вакол мыса праходзіць адзін з самых эксплуатаваных у свеце марскіх шляхоў. Судны, якія абыходзяць мыс, трымаюць значную дыстанцыю бяспекі.

Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

З часоў неаліту мыс з'яўляўся свяшчэнным месцам, пра што сведчаць усталяваныя ў яго наваколлях менгіры. У эпоху фінікійцаў ён быў прысвечаны бажаству Мелькарту[2]. Старажытныя грэкі называлі гэта месца Афіуса (краіна змей), а яго жыхароў — эстрымніі (жыхары края). Для рымлян мыс з'яўляўся магічным месцам на краю свету, звязаным з заходам сонца і месцам пражывання багоў. Яны называлі яго Promontorium sacrum[1]. Хрысціяне назвалі мыс у гонар святога Вікенція Сарагоскага, заступніка мараплаўцаў. Паводле легенды, лодку з яго целам мора вынесла менавіта ў гэтым месцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • мыс Рока — самы заходні мыс кантынентальнай Еўропы

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Cape Saint Vincent (англ.) . — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  2. portugalvirtual.pt

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]