Рока (мыс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мыс Рока)
Перайсці да: рух, знайсці
Рока
Cabo da Roca lighthouse.JPG
Краіна Flag of Portugal.svg Партугалія
Рока (мыс) (Партугалія)
Рока (мыс)
Cabo da Roca lighthouse.JPG
Commons-logo.svg Рока на Вікісховішчы

Мыс Рока (парт.: Cabo da Roca) — крайні заходні пункт Еўразіі, знаходзіцца на тэрыторыі Партугаліі. Рымляне называлі мыс «Promontorium Magnum», а ў час Вялікіх геаграфічных адкрыццяў — Мыс Лісабона. Каардынаты мыса 38°47′ паўночнай шырыні, 9°30′ заходняй далгаты высечаны на каменнай стэле, усталяванай там жа.

Краявід пасля захаду сонца. Паўночная канцавіна мыса

Мыс знаходзіцца каля 40 км к захаду ад Лісабона. Вышыня скалы - 140 метраў над узроўнем Атлантычнага акіяна. На ўзвышку знаходзіцца маяк, пошта, рэстаран і магазін сувеніраў, дзе прадаюцца пасведчанні аб наведванні Кабу-да-Рока.

Партугальскі паэт Луіс Камоэнс сказаў пра мыс Рока: "гэта месца, дзе зямля канчаецца і пачынаецца мора" (парт.: Onde a terra acaba e o mar começa).