Перайсці да зместу

Мэры Сцюарт (пісьменніца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэры Сцюарт
англ.: Mary, Lady Stewart
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Florence Elinor Rainbow
Псеўданімы Mary Stewart
Дата нараджэння 17 верасня 1916(1916-09-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 2014(2014-05-10)[5] (97 гадоў) ці 9 мая 2014(2014-05-09)[6][4][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Frederick Stewart[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменніца, сцэнарыст, паэтка, primary school teacher, gymnastics teacher
Гады творчасці з 1954
Мова твораў англійская
Прэміі

Мэры Сцюарт (англ.: Mary Stewart; 17 верасня 1916 — 10 мая 2014) — англійская раманістка, вядомая перш за ўсё сваёй трылогіяй пра Мерліна[en], у якой яна змагла сумясціць рысы гістарычнага рамана і гісторыі ў стылі фэнтэзі.

Нарадзілася ў Сандэрлендзе ў сям’і святара. У 1939 годзе яна скончыла Дарэмскі ўніверсітэт і атрымала спецыяльнасць выкладчыка англійскай мовы. У 1941—1945 гадах выкладала ў Дарэмскім універсітэт, дзе пазнаёмілася са сваім мужам — прафесарам геалогіі Фрэдэрыкам Генры Сцюартам. У 1945 годзе яны пабраліся шлюбам. Па патрабаванні мужа Мэры паслала ў выдавецтва рукапіс свайго першага рамана «Мадам, вы будзеце гаварыць?[en]», які быў апублікаваны ў 1955 годзе. У 1956 годзе Фрэдэрык Сцюарт атрымаў пасаду выкладчыка ў Эдынбургу і пераехаў туды разам з жонкай. Сужонкі Сцюарт шмат падарожнічалі, што дало Мэры матэрыял для некалькіх раманаў, дзеянне якіх адбываецца за мяжой: у Францыі, Грэцыі, іншых краінах.

У 2001 годзе Фрэдэрык памёр. Пасля яго смерці пісьменніца пражывала ў Эдынбургу разам са сваёй пляменніцай Джэніфер Огдэн[10].

Рамантычныя трылеры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мадам, вы будзеце гаварыць?[en] (Madam, Will You Talk?, 1955)
  • Вогнішча апоўначы (Wildfire at Midnight, 1956)
  • Гром раздаецца справа (Thunder on the Right, 1957)
  • Дзевяць карэт чакаюць цябе (Nine Coaches Waiting, 1958)
  • Мой брат Майкл (My Brother Michael, 1959)
  • Увітае плюшчом дрэва (The Ivy Tree, 1961)
  • Месяцавыя прадзільшчыцы (The Moon-Spinners, 1962)
  • Гэта грубае чараўніцтва (This Rough Magic, 1964)
  • Палёты над зямлёй (Airs above the Ground, 1965)
  • Ганчакі Гаўрыіла (The Gabriel Hounds, 1967)
  • Вецер з невялікіх астравоў (The Wind Off the Small Isles, 1968)
  • Не кранай котку (Touch Not the Cat, 1976)
  • Цярновы прыстанак (Thornyhold, 1988)
  • Буравеснік (Stormy Petrel, 1991)
  • Ружовы катэдж (Rose Cottage, 1997)

Жыццё Мерліна

[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячыя аповесці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Маленькая мятла (The Little Broomstick, 1971)
  • Людвік і зорны конь (Ludo and the Star Horse, 1974)
  • Прагулка ў Воўчым лесе (A Walk in Wolf Wood, 1980)
  • Замак небяспекі (The Castle of Danger, 1981)
  • Мароз на акне і іншыя вершы (Frost on the Window: And other Poems, 1990)
  • «Мерлін з крыштальнага грота»
  • «Месяцавыя прадзільшчыцы» (The Moon-Spinners, 1964)
  • «Мэры і кветка вядзьмаркі» (2017)
  1. ↑ Mary Stewart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ NooSFere — 1999. Праверана 12 студзеня 2019.
  3. 1 2 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1030.
  4. 1 2 3 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 студзеня 2019.
  5. ↑ Babelio — 2007. Праверана 12 студзеня 2019.
  6. ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 12 студзеня 2019.
  7. ↑ https://www.noosfere.org/livres/auteur.asp?numauteur=-42042&Niveau=bio Праверана 12 студзеня 2019.
  8. ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 12 студзеня 2019.
  9. ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet. Праверана 12 студзеня 2019.
  10. ↑ Mary Stewart’s forgotten novella is the perfect celebration of her centenary year (англ.). The Guardian (17 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2021. Праверана 27 студзеня 2021.