Дарэмскі ўніверсітэт
| Дарэмскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Durham University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Durham University |
| Заснаваны | 1832 |
| Рэктар | Karen O'Brien[d][1] |
| Студэнты | 19 520[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Дарэм, Англія |
| Сайт | durham.ac.uk |
Дарэмскі ўніверсітэт (англ.: Durham University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дарэм.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт заснаваны парламентскім актам у 1832 годзе і каралеўскай хартыяй у 1837 годзе. Гэта быў першы ўніверсітэт, які адкрыўся ў Англіі больш за 600 гадоў, пасля Оксфарда і Кембрыджа, і, такім чынам, з'яўляецца адной з устаноў, якія можна назваць трэцім найстарэйшым універсітэтам у Англіі. Яго асноўныя функцыі падзелены паміж акадэмічнымі дэпартаментамі ўніверсітэта і 17 каледжамі. У цэлым дэпартаменты займаюцца навуковымі даследаваннямі і навучаюць студэнтаў, у той час як каледжы нясуць адказнасць за іх умовы пражывання.
Універсітэт з'яўляецца членам Расэлаўскай групы брытанскіх даследчых універсітэтаў. Універсітэцкі кампус уключае ў сябе 63 будынкі, якія знаходзяцца ў спісе помнікаў Сусветнай спадчыны, пачынаючы ад замка ХІ стагоддзя да капліцы ў стылі ар-дэко 1930-х гадоў.
Зноскі
- ↑ https://www.dur.ac.uk/about/governance/kobrien/
- ↑ https://www.hesa.ac.uk/data-and-analysis/students/where-study
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дарэмскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы