Мядзведзіца (прыток Дона)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мядзведзіца
руск.: Медведица
У горадзе Аткарск
У горадзе Аткарск
Характарыстыка
Басейн Дон → Чорнае мора
Расход вады 69 м³/с (каля станіцы Арчэдзінская)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 52°14′59″ пн. ш. 46°16′09″ у. д.HGЯO
Вусце Дон
 · Каардынаты 49°34′42″ пн. ш. 42°38′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Саратаўская вобласць/Валгаградская вобласць
Мядзведзіца (прыток Дона) (Еўрапейская частка Расіі)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Мядзведзіца на Вікісховішчы

Мядзве́дзіца (руск.: Медве́дица)[1] — рака ў Саратаўскай і Валгаградскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.

Даўжыня ракі 745 км, плошча вадазборнага басейна 34 700 км². Сярэдні расход вады каля станіцы Арчэдзінская складае 69[2] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 2,178[2] км³/год.

Мядзведзіца бярэ пачатак у Саратаўскай вобласці з двух ручаёў, у вёсцы Старыя Бурасы. Працякае пераважна па Прыволжскім узвышшы[1]. Прыкладна за 30 км ад вытоку знаходзіцца вялікае вадасховішча для сельскагаспадарчых патрэб (прыкладна 1 кіламетр шырынёй (каля плаціны) і 5—7 кіламетраў даўжынёй).

Першы буйны населены пункт — горад Пятроўск. Іншымі гарадамі, размешчанымі на рацэ, з’яўляюцца Аткарск (Саратаўская вобласць), Жырноўск (Валгаградская вобласць) і Міхайлаўка. На рацэ ў сяле Фамёнкава пабудавана малая ГЭС.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 277. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 277. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]