Мядзельская Кальварыя
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Мядзельская Кальварыя | |
---|---|
| |
54°53′45″ пн. ш. 26°54′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Заснавальнік | кармеліты басыя[d] |
Будаўніцтва | 1772 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мядзельская Кальварыя (Галгофа; імітацыя Крыжовага Шляху Ісуса Хрыста) — помнік сакральнай архітэктуры ў Мядзеле, гістарычнае месца пакланення вернікаў-каталікоў, створанае паводле плану Крыжовай Дарогі ў Ерусаліме. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне горада, паабапал аўтамабільнай дарогі Мядзел — Паставы. Рэльеф мясцовасці Кальварыі фармуюць Свенцянскія грады.
Мядзельская Кальварыя — унікальны аб’ект, адзіная кальварыя ў сучаснай Беларусі. Складаецца з брамы, 14 капліц і Гары Крыжоў. Двойчы на год (у ліпені і верасні) вернікі Мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай ушаноўваюць Кальварыю крыжовым паходам і набажэнствамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]У 1772 годзе Мядзельская Кальварыя складалася з 21 капліцы і 8 брамаў, размешчаных на прылеглых палях вакол касцёла. Капліцы былі драўлянымі на каменным падмурку. У саміх капліцах знаходзіліся абразы і драўляныя фігуры.
Кальварыю асвяціў суфраган беларускі біскуп Фелікс Тавянскі 8 жніўня 1772 году. Працэдура асвячэння доўжылася 4 дні.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, Кальварыя працягвала дзейнічаць. Аднак пасля здушэння нацыянальна-вызвольнага паўстання (1863—1864) у 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі парафію, а касцёл перадалі праваслаўным, у выніку чаго Мядзельскую Кальварыю, якая на той час налічвала каля 40 капліцаў, амаль цалкам разабралі і знішчылі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1927—1929 гадах айцец Браніслаў Ярасінскі ініцыяваў адбудаванне Кальварыі. У той час гэта зямля належала Генрыху Козелу-Паклеўскаму, які жыў у Старым Мядзеле і вызначыў пляцоўку пад капліцу шырынёй 7 м на месцы пад назвай «Гуркі». Айцец Браніслаў з дапамогай мясцовых жыхароў і плану Зэбжыдоўскай Кальварыі вызначыў месца для астатніх капліцаў. Па смерці Генрыха Козела-Паклеўскага зямлю, дзе размяшчалася Кальварыя, выкупілі кармеліты за сродкі, атрыманыя ад продажу фальварка Мікасецк. У 1933—1938 гадах з цэглы, камення і пустакоў, пакрытых бляхай, збудавалі 15 капліц. Папулярнасць Кальварыі значна павялічылася, і многія пілігрымы здзяйснялі сюды свае паломніцтвы.
Далейшае развіццё Мядзельскай Кальварыі перарвала Другая сусветная вайна. Кармеліты пакінулі Мядзел у 1949 годзе, пасля чаго Кальварыя паступова разбуралася.
Да 2014 года на месцы Кальварыі аднавілі браму, 14 стацый і адну з капліцаў. Захаваліся парэшткі сценаў двух капліцаў на Кальварыйскім узгорку і рэшткі падмуркаў яшчэ трох капліцаў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя фотаздымкі:
[правіць | правіць зыходнік]-
Возера Мястра з боку Кальварыі, 1930-я гг.
-
Брама, 1930-я гг.
-
Капліца Вячэрнік, 1930-я гг.
-
Капліца Пілят, 1937 г.
Сучасныя фотаздымкі:
[правіць | правіць зыходнік]-
Руіны капліцы на Мядзельскай Кальварыі.
-
Стацыя Мядзельскай Кальварыі.
-
Стацыя Мядзельскай Кальварыі.
-
Гара Крыжоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мядзельская Кальварыя
- Мядзельская Кальварыя працягвае жыць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Вернікі Мядзела чакаюць аднаўлення Кальварыі, Catholic.by
- Гісторыя кляштару кармелітаў у Мядзеле Архівавана 2 красавіка 2023.