У род уключаны наземныя, радзей эпіфітныяшматгадовыятравяністыя расліны. Карані валасістыя. Сцябло цыліндрычнае або бульбападобнае, мясістае, у многіх відаў паўзучае. Ліст у многіх відаў адзіны, аднак у некаторых маецца некалькі лістоў.
Кветкі сабраны на канцы сцябла ў густое прамое гронкападобнае суквецце, зялёнага, жоўтага, бурага, ружовага або бэзавага колеру. Прыкветкі неападальныя. Цэнтральны чашалісцік свабодны, бакавыя могуць зрастацца. Пялёстак свабодны. Губа прамая, суцэльная або падзеленая на долі, без шпорца. Палініі у колькасці чатырох. Рыльца песціка паўшарападобнае або яйцападобнае.