Шматгадовая жаўтавата-зялёная травяністая расліна з падземным клубнем і тонкім трохгранным, каля асновы клубнепадобна-патоўшчаным сцяблом вышынёй 6—30 см. Ліст адзіночны, прадаўгаваты або яйцападобны, даўжынёй 3—10 см, тупы або завостраны, звужаны ў доўгі сцеблаабдымны чаранок, размешчаны каля асновы сцябла. Край ліст гладкі. Кветкі дробныя, бледна-зялёныя, сабраны ў доўгую прамую шматкветкавую гронку. Губа каля асновы шырокаяйкападобная, увагнутая, на верхавінцы завостраная, з 5 жылкамі. Калякветнікі ланцэтныя, завостраныя. Плод — сухая каробачка.
Мякатніца//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.—588 с., іл.— 10 000 экз. — С. 427.