Мялецій Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мялецій Храптовіч
Мялецій Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII стагоддзе
Мялецій Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII стагоддзе
Герб
архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры[d]
з 1572
Епіскап уладзіміра-берасцейскі
з 1580
Пераемнік Іпацій Пацей

Смерць студзень 1593
Дынастыя Храптовічы
Бацька Іван Алехнавіч Храптовіч[d]

Мялецій Храптовіч (? — студзень 1593) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Івана Алехнавіча.

Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах Кіева-Пячэрскага манастыра, яго архімандрыт з 1572 года. У 1592 годзе дамогся для манастыра ў канстанцінопальскага патрыярха стаўрапігіі (прамога яму падпарадкавання). Пры падтрымцы караля Стафана Баторыя ў 1580 годзе абраны епіскапам уладзіміра-берасцейскім. У 1590 годзе дазволіў мяшчанам Берасця ўтварыць брацтва пры царкве Св. Мікалая і адчыніць школу на ўзор львоўскай брацкай школы. Да праекта царкоўнай уніі ставіўся непрыхільна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]