Валькінінкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мястэчка Валькінінкай)
Мястэчка
Валькінінкай
літ.: Valkininkai
Герб
Герб
Касцёл Наведзінаў Найсв. Дзевы Марыі
Касцёл Наведзінаў Найсв. Дзевы Марыі
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1387
Ранейшыя назвы
Алькенікі
Вышыня цэнтра
128 м
Насельніцтва
  • 229 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-65063
Валькінінкай на карце Літвы
Валькінінкай (Літва)
Валькінінкай

Валькінінкай (літ.: Valkininkai), традыцыйная беларуская назва — Альке́нікі — мястэчка ў Варэнскім раёне Алітускага павета Літвы, на рацэ Мяркіс. Адміністрацыйны цэнтр Валькінінкайскай сянюніі. Насельніцтва 238 чал. (2001).

Знаходзіцца на поўдні краіны, за 22 км на паўночны ўсход ад Варэны і за 55 км на паўднёвы захад ад Вільнюса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Алькенікі з’яўляюцца ў пачатку XV стагоддзя, уваходзілі ў склад Троцкага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1418 вялікі князь Вітаўт падараваў паселішча разам з іншымі маёнткамі сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай.

З 1503 года згадваюцца як цэнтр воласці, пазней — нягродавага староства. Каралева Бона заснавала ў Алькеніках касцёл. У 1551 годзе тут заснавалі дзяржаўную пушкарню, якая дзейнічала да сярэдзіны XVII стагоддзя.

У XVII стагоддзі у Алькеніках было 136 дымоў, згадваецца Руская вуліца, што сведчыла пра наяўнасць праваслаўнага насельніцтва[1].

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

У 1636 годзе мечнік літоўскі Мікалай Крыштаф Халецкі заснаваў Алькеніцкі кляштар францысканцаў, дзе з 1765 года захоўваліся рэліквіі Св. Баніфацыя.

У 1700 годзе непадалёка ад паселішча адбылася Алькеніцкая бітва. З 1777 года ў Алькеніках дзейнічала парафіяльная школа. У 1789 годзе тут было 112 дымоў.

26 чэрвеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай жоўтага льва на чырвоным тле. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

У 19201922 гадах уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, пазней — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з’яўляліся сядзібай аднайменнай гміны.

З 1939 года Валькінінкай у складзе Літоўскай ССР.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1790 — 949 чал.
  • 1864 — 3182 чал. (1455 муж. і 1727 жан.)[2]
  • 1897 — 2619 чал.
  • 1959 — 769 чал.
  • 1970 — 410 чал.
  • 1987 — 277 чал.
  • 2001 — 238 чал.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Найсв. Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў
  • Сінагога

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2010.
  2. Olkieniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 484

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]