Мяшэй зялёны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мяшэй зялёны
エノコログサSetaria viridis (L.) P.Beauv.P9130041.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Setaria viridis (L.) P.Beauv., 1812

Сінонімы
Setaria italica subsp. viridis (L.) Thell., 1912
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41231
NCBI  4556
EOL  1114660
GRIN  t:33853
IPNI  1171009-2
TPL  kew-442790

Мяшэй зялёны, Мяшэй, Прада[3][4][5] (Setária víridis), — аднагадовая расліна, від роду Мяшэй (Setaria).

Распаўсюджаная пустазельная расліна, дзікі продак культурнага мяшэю італьянскага, або магару (Setaria italica).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая расліна, якая ўтварае мноства сцеблаў 10-50 (100) см вышынёй, прамых ці каленчата ўзыходзячых, звычайна з 4-5 вузламі, у аснаванні і ніжніх вузлах галінавання. Пад суквеццем сцябло шурпатае.

Лісце плоскае, зялёнае, 2-12 мм шырынёй, звычайна да 15 см даўжынёй, па краі і з верхняга боку трохі шурпатае. Сярэдняя жылка вузкая, добра прыкметная пры аснаванні ліста, бакавыя жылкі вельмі вузкія, па 3 з кожнага боку. Язычок прадстаўлены шэрагам раснічак. Похва цыліндрычная або ледзь пляскатая, голая або з дагары накіраванымі раснічкамі і валасінкамі з патоўшчаным аснаваннем.

Аднакветкавыя каласкі 2-2,5 мм даўжынёй сабраны ў групах па 2-6 (палова ў кожнай групе недаразвіты) у даўгаватую або лінейна-цыліндрычную коласападобную мяцёлку 2-12 см даўжынёй, галіны якой рэдукаваны да прыкветкаў пад кожнай групай каласкоў. Пад кожным каласком выступаюць 1-3 зялёныя або цёмна-фіялетавыя шчацінкі, якія перавышаюць каласкі па даўжыні ў 2-3 разы. Каласковыя лускі вельмі няроўныя, плёнкавыя, ніжняя круглява-яйкападобная, з адной жылкай, у 3-4 разы карацей каласка, верхняя 5-7-жылкавая, сходная з каласком па даўжыні і абрысах.

Зярняўка каля 1,7 мм даўжынёй і 1 мм шырынёй.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пустазельная расліна, антрапахор, засмечвае пасевы прапашных і збожжавых культур, зрэдку сустракаецца ў пасевах шматгадовых траў. Адна расліна дае да 7000 насенін. Усходы пры масавым з’яўленні задзярноўваюць і ўсушваюць глебу. Засмечвае насенне проса, ад якога, аднак досыць лёгка аддзяляецца. Амаль не аддзяляецца ад насення магару.

Можа выкарыстоўвацца на сена, будучы скошаным да ўтварэння суквеццяў, ахвотна есца скатом.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Міжземнаморскі від, распаўсюдзіўся ва ўмераных і трапічных рэгіёнах ўсіх кантынентаў. Звычайнае рудэральная расліна па ўсёй Расіі, за выключэннем паўночных раёнаў. Завезены ў Паўночную Амерыку і Аўстралію.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Chaetochloa viridis (L.) Scribn., 1897
  • Chamaeraphis viridis (L.) Millsp., 1892
  • Ixophorus viridis (L.) Nash, 1895
  • Panicum bicolor Moench, 1794
  • Panicum laevigatum Lam., 1778
  • Panicum pachystachys Franch. & Sav., 1878
  • Panicum purpurascens Opiz, 1822
  • Panicum reclinatum Vill., 1787
  • Panicum viride L., 1759basionym
  • Pennisetum viride (L.) R.Br., 1810
  • Setaria italica (L.) Thell., 1912
  • Setaria pachystachys (Franch. & Sav.) Matsum., 1892
  • Setaria reclinata (Vill.) Chevall., 1836
  • Setaria weinmannii Roem. & Schult., 1817
  • Setariopsis viridis (L.) Samp., 1914

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 208. Setaria viridis (L.) Beauv. — Щетинник зелёный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 302. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Шлякова, Е. В. Род Setaria L. — Щетинник // Определитель сорно-полевых растений Нечернозёмной зоны. — Л.: «Колос», 1982. — С. 201—202. — 208 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]