Мёртвае (возера, Смаргонскі раён)
Выгляд
Мёртвае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,5 м |
Даўжыня | 0,84 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,27 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,26 км |
Найбольшая глыбіня | 1,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,77 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Мёртвае — возера ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, за 14 км на паўночны захад ад горада Смаргонь, каля вёскі Валэйкавічы, у басейне ракі Ашмянка.
Плошча паверхні 0,27 км². Даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 1,6 м, сярэдняя — 0,77 м. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб’ём вады ў возеры 0,21 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй 5—6 м, пераважна разараныя, на поўдні і ўчасткамі на ўсходзе параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Выцякае ручай у раку Ашмянка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.