Мёртвым не баліць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мёртвым не баліць
альтэрн.: Мёртвым не баліць
Выданне
Вокладка выдання 2014 года
Жанр аповесць
Аўтар Васіль Быкаў
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1965
«Маладосць» (бел.) 
«Новый свет» (руск.) 
Электронная версія

Мё́ртвым не балі́ць — аповесць Васіля Быкава. Упершыню аповесць апублікаваў часопіс «Маладосць», восенню 1965 года, а праз год «Мёртвым не баліць» надрукавалі ў «Новым свеце». Пасля публікацыі «Аганёк» і іншыя часопісы надрукавалі разгромныя артыкулы пра яго працы.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Аснова сюжэту — этап Вялікай Айчыннай вайны, у ходзе зімовай кампаніі 1944 года, а менавіта падзеі падчас Кіраваградскай аперацыі, распачатай у студзені 1944 года. Параненага малодшага лейтэнанта адпраўляюць у тыл, загадаўшы канваіраваць пры гэтым трох палонных немцаў. Пры руху яны натыкаюцца на нямецкую танкавую часць, у ходзе перастрэлкі лейтэнант губляе двух палонных і свайго спадарожніка і другі раз паранены ў нагу. Яго паведамленню аб немцах у тыле ніхто не хоча верыць, у лазарэце яго застае атака нямецкіх танкаў.

Трагізм узмацняецца прысутнасцю такіх тыпаў, як асабіст Сахно. Гэтаму палахліваму чалавеку дадзена права правяраць на патрыятызм іншых. Ён гоніць пракладаць шлях па мінным полі падначаленых, нават маладую медсястру Кацю. Яго няма сярод тых, хто лёг пад танкі. Калі з’явілася пагроза палону, ён прымушае страляцца параненага лейтэнанта Юрку Стралкова, сам жа ўздымае рукі і імкнецца дагадзіць немцам.

Паралельным сюжэтам у аповесці ідзе гісторыя, што адбываецца з героем твора ўжо ў 1960-я гады падчас хрушчоўскай адлігі. Васілевіч на дзень перамогі сустракае двайніка Сахно — Гарбацюка, які апраўдвае падобную пільнасць і жорсткасць на вайне: «А што ж — сазнацельнасць? Сазнацельнасць — у газетах. А тут прымусіць трэба. Каб баяліся».

Выданне[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка мюнхенскага выдання аповесці «Мёртвым не баліць» (1965).

Доўгі час аповесць была пад забаронай: па-беларуску твор не друкаваўся 17 гадоў, у перакладзе на рускую — 23. Потым твор выдаваўся са шматлікімі праўкамі і выдаленнямі. Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены, што не засталося ніводнага першага, аўтарскага асобніка. Але сучаснікам пашчасціла знайсці той самы ўнікальны чарнавік пасля смерці класіка. Толькі ў 2014 годзе аповесць была выдадзена без цэнзуры[1].

Беларуская эміграцыя надрукавала аповесць Быкава «тарашкевіцай» у 1965 годзе.

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

З сюжэтам аповесці часткова пераклікаецца тэкст песні Уладзіміра Высоцкага «Тот, который не стрелял» («Той, які не страляў»), галоўны герой якой трапляе пад падазрэнне асабіста з-за таго, шта не данёс пра палоннага-«языка». Героя песні У. Высоцкага таксама «недастралююць». Асобныя фразы ў тэкстах аповесці і песні падобныя: у аповесці Быкава (рускі пераклад М. Гарбачова) — «всё как следует заверено, подшито», «не тот матерьял» [2]; у песні Высоцкага — Подколотый, подшитый матерьял [3] і г. д.

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе аповесць была ўключаная ў спіс «100 кніг», рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі і навукі РФ школьнікам для самастойнага чытання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]