Мізафобія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мізафобія (ад стар.-грэч.: μύσος — бруд  (руск.), забруджванне, апаганьванне, нянавісць + фобія — страх, англ.: mysophobia, misophobia) — дакучлівы страх забруджвання альбо заражэння, імкненне пазбегнуць судакранання з навакольнымі прадметамі. Чалавека, які адчувае падобны страх, называюць мізафобам.

Тэрмін быў упершыню ўведзены Уільямам Хамандам[1], які апісаў у 1879 годзе сіндром дакучлівых станаў  (руск.), што выяўляўся ў тым, што назіраны пастаянна мыў рукі. Пасля гэтага мізафобіяй доўгі час лічылася менавіта дакучлівае жаданне пастаяннага мыцця рук. Аднак Гары Стэк Саліван  (руск.), амерыканскі псіхолаг і псіхааналітык, адзначаў, што хоць і страх перад брудам ляжыць у аснове праявы гэтага сіндрому, у гэты момант чалавек думае не пра мікробы, а толькі пра тое, што «яго рукі павінны быць вымытыя».

Вядомая таксама як гермафобія (ад англ.: germ — мікроб) (не блытаць з германафобіяй  (руск.)) — боязь мікробаў, бо часта прычынай боязі судакранання з прадметамі з’яўляецца боязь траплення мікробаў, якія знаходзяцца на іх паверхні, на рукі. Іншыя назвы: бацылафобія і бактэрыяфобія.

Некаторыя вядомыя асобы пакутавалі або пакутуюць падобным разладам. Сярод іх Нікола Тэсла, Говард Х'юз  (руск.), Джаан Кроўфард, Фрыдрых Ніцшэ, Артур Шапенгауэр, Дональд Трамп, Камеран Дыяс, Хоўі Мэндэл  (руск.), Уладзімір Маякоўскі.

Зноскі

  1. William A. Hammond, "Mysophobia, "Neurologic Contributions 1, no.2 (1879): 40-54