Мікалай Іванавіч Вальвачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Вальвачоў
Дата нараджэння 15 мая 1922(1922-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера эпідэміялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі

Мікалай Іванавіч Вальвачо́ў[1] (15 мая 19221990) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіся ў вёсцы Загор’е (Ушацкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сувязіст 4-й марской брыгады[2]. У 1945 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй з 1949 года на кафедры эпідэміялогіі. Палкоўнік медыцынскай службы[2]. З 1965 года ў Горкаўскім медыцынскім інстытуце. У 1969—1986[2] гадах А. М. Вальвачоў на пасадзе загадчыка кафедрай эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннямі эпідэміялагічнага працэсу, распрацоўкай мерапрыемстваў папярэджання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб.

Сярод апублікаванага:

  • Применение простейших методов математической статистики в эпидемиологическом анализе инфекционных заболеваний: метод. рекомендации / Вальвачев Николай Иванович; М-во здравоохр. БССР; Гл. сан.-эпидем. упр. — Минск: [б. и.], 1979. — 42 с.;
  • Применение математических методов с использование микро-ЭВМ в эпидемиологическом анализе: учеб.-метод. пособие для специалистов сан.-эпидемиол. профиля / Н. И. Вальвачев, В. Н. Бурьяк; Белорус. гос. ин-т усовершенствования врачей. — Минск : [б. и.], 1987. — 84 с.;
  • Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров / Н. И. Вальвачев, М. И. Римжа — Минск: Беларусь, 1989. — 111 с.: ил. — ISBN 5-338-00240-X

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагроджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і 8 медалямі[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Вальвачев Николай Иванович(руск.)  // Сайт БелМАПА

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]