Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Кастамараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Кастамараў
Дата нараджэння 4 (16) мая 1817[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 (19) красавіка 1885[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, публіцыст, крытык, паэт, historiographer
Навуковая сфера гісторыя[5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Кастамараў (руск.: Николай Иванович Костомаров; 16 мая 1817, в. Юрасаўка, Варонежская губерня — 19 красавіка 1885, Санкт-Пецярбург) — украінскі і расійскі гісторык.

Навуковая дзейнасць Кастамарава пачалася з магістарскай дысертацыі, прысвечанай гісторыі Украіны. Дысертацыя была спалена за занадта дзёрзкія, на меркаванне цэнзараў, думкі аўтара. Кастамараў з некалькімі аднадумцамі стварыў у Кіеве таемнае таварыства — «Кірыла–Мефодзьеўскае брацтва», мэтай якога было ўтварэнне канфедэрацыі славянскіх народаў. Калі гэтае таварыства было выкрыта, Кастамараў каля года правёў у зняволенні ў Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасці, а пасля сасланы ў Саратаў з забаронай выкладаць і публікаваць свае працы.

Пасля смерці Мікалая I Кастамараў атрымаў поўнае памілаванне, стаў прафесарам Пецярбургскага ўніверсітэта, пакінуў 21 том сваіх прац. Асноўная праца: «Руская гісторыя ў жыццяпісах яе найгалоўнейшых дзеячаў». Таксама Кастамараў вядомы афарызмам: «Праўдзівая любоў гісторыка да сваёй бацькаўшчыны можа выяўляцца толькі ў строгай пашане праўды».

Зноскі

  1. а б А. Г. Беспалова, В. Я. Герасименко Костомаров Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 275. Праверана 1 ліпеня 2016.
  2. а б в г Герасименко В. Я. Костомаров // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  3. Костомаров, Николай Иванович // Русский биографический словарьСПб.: 1903. — Т. 9. — С. 305–319.
  4. А. Г. Беспалова, В. Я. Герасименко Костомаров Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 275. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Мякотин В. А. Костомаров, Николай Иванович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 401–404.
  6. Encyclopedia of Modern Christian PoliticsGreenwood Publishing Group, 2006. — С. 71. — ISBN 978-0-313-32362-1