Мікалай Іванавіч Крываносаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Крываносаў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 ліпеня 1980(1980-07-07)
Памёр 7 верасня 2011(2011-09-07) (31 год)
Пахаванне
Грамадзянства

Мікалай Іванавіч Крываносаў (7 ліпеня 1980(1980-07-07), Мінск7 верасня 2011(2011-09-07), Тунашна[d], Яраслаўская вобласць) — беларускі хакеіст, пазней — хакейны трэнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і хакеіста, пазней трэнера Івана Крываносава; маці таксама прафесійная спартсменка — майстар спорту па фехтаванні.

Гуляў за моладзевыя каманды і зборную Беларусі. Праз траўму завяршыў гульнявую кар’еру.

Перакваліфікаваўся ў трэнера па фізічнай падрыхтоўцы. Працаваў у клубах «Дынама» (Мінск), «Дынама» (Масква), «Атлант» (2010—2011), «Лакаматыў» (2011).

Фітнес-спартсмен: віцэ-чэмпіён Масквы (2010), бронзавы медаліст чэмпіянату Расіі (2010), 10-е месца на Mr. Universe (2010).

Быў халасты. Дачка Стэфанія (2006).

Загінуў на 32-м годзе жыцця разам з камандай «Лакаматыў» 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе пры вылеце самалёта з яраслаўскага аэрапорта. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.