Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем | |
---|---|
![]() Лятак RA-42434 у верасні 2006 года | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 7 верасня 2011 |
Прычына | высвятляецца |
Месца | каля яраслаўскага аэрапорта Тунашна |
Загінулыя | 43[1] |
Параненыя | 1 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Як-42 |
Авіякампанія | Як-Сервис |
Пункт вылету | Яраслаўль |
Пункт прызначэння | Мінск |
Бартавы нумар | RA-42434 |
Пасажыры | 37 |
Экіпаж | 8 |
Загінулыя | 43 |
Выжылых | 2 |
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіяцыйная катастрофа самалёта Як-42 7 верасня 2011 года. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Мінск, праз 500 метраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 членаў экіпажа, гульцы і трэнерскі штаб хакейнага клуба «Лакаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў .
Экіпаж самалёта[правіць | правіць зыходнік]
Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:
- Камандзір Андрэй Саломенцаў
- Другі пілот Ігар Жэвелаў
- Бортмеханік Сяргей Жураўлёў
- Бортправадніца Алена Сарматава
- Бортправадніца Надзея Максумава
- Бортправадніца Алена Шавіна
- Бортінжынер Уладзімір Мацюшкін
- Бортінжынер Аляксандр Сізоў (выжыў, знаходзіцца ў шпіталі)[2].
Склад каманды на борце[правіць | правіць зыходнік]
Хакеісты[правіць | правіць зыходнік]
Абаронца Віталь Анікеенка, 24 гады
Нападаючы Сяргей Астапчук (Беларусь), 21 год
Абаронца Міхаіл Баландзін, 31 год
Нападаючы Аляксандр Васюноў, 23 гады
Нападаючы Ёзэф Вашычэк (Чэхія), 30 гадоў
Варатар Аляксандр Уюхін, 38 гадоў
Нападаючы Аляксандр Галімаў, 26 гадоў — памёр у бальніцы 12 верасня[3]
Нападаючы Павел Дземітра (Славакія), 36 гадоў
Абаронца Роберт Дытрых (Германія), 25 гадоў
Абаронца Марат Калімулін, 23 гады
Нападаючы Аляксандр Калянін, 23 гады
Нападаючы Андрэй Кірухін, 24 гады
Нападаючы Мікіта Клюкін, 21 год
Варатар Стэфан Ліў (Швецыя), 30 гадоў
Нападаючы Ян Марэк (Чэхія), 31 год
Абаронца Карэл Рахунэк (Чэхія), 32 гады
Абаронца Руслан Салей (Беларусь), 36 гадоў[4]
Абаронца Карліс Скрастыньш (Латвія), 37 гадоў
Нападаючы Павел Снурніцын, 19 гадоў
Нападаючы Данііл Собчанка, 20 гадоў
Нападаючы Іван Ткачэнка, 31 год
Абаронца Павел Траханаў, 33 гады
Абаронца Юрый Урычаў, 20 гадоў
Нападаючы Генадзь Чурылаў, 24 гады
Абаронца Максім Шувалаў, 18 гадоў
Нападаючы Арцём Ярчук, 21 год
Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандр Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйнае адзяленне адной з яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80% цела[5]. Ён памёр у бальніцы 12 верасня.
Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]
- Масажыст Юрый Бахвалаў
- Масажыст Аляксандр Бяляеў
- Урач Андрэй Зімін
- Трэнер Ігар Каралёў, 41 год
- Трэнер Аляксандр Карпоўцаў, 41 год
- Трэнер па фізічнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (Беларусь), 31 год
- Масажыст Яўген Кунаў
- Масажыст Вячаслаў Кузняцоў
- Галоўны трэнер Брэд Макрыман (Канада), 52 гады
- Адміністратар Уладзімір Піскуноў
- Метадыст Яўген Сідараў
Падобныя катастрофы[правіць | правіць зыходнік]
У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 року пад Турынам загінула каманда футбольнага клуба «Тарына». 11 жніўня 1979 у авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбецкага футбольнага клуба «Пахтакор». У 1993 разбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ https://www.rt.com/news/yaroslavl-plane-crash-hockey-043/
- ↑ Первые фото с места крушения Як-42 под Ярославлем LifeNews
- ↑ Памёр хакеіст Галімаў, які застаўся ў жывых у катастрофе Як-42 Наша Ніва
- ↑ МЧС России: Салей погиб в авиакатастрофе под Ярославлем
- ↑ Врачи опровергли сообщение о смерти хоккеиста Галимова
![]() |
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем на Вікісховішчы |
---|