Мікалай Іванавіч Лобач
Мікалай Іванавіч Лобач | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1945 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Мікалай Іванавіч Лобач (1945, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы дзеяч і палітык.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1945 годзе ў Барысаве.
Працаваў слесарам-выпрабавальнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля службы ў арміі — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.
У 1985 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
З 1985 года працаваў галоўны інжынерам, у 1989—1999 гадах — дырэктарам Барысаўскага завода агрэгатаў.
У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па Барысаўскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 50. Член КПСС да жніўня 1991 года. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[2].
З 1999 года да 2014 года працаваў генеральным дырэктарам Мінскага маторнага завода.
Абіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога савета 21-га, 22-га і 23-га скліканняў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (1994),
- ордэн Пашаны (2004) — за шматгадовую плённую працу ў галіне машынабудавання, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці рэспублікі[3],
- ордэн Дружбы (2005, Расія)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Выпускники кафедры
- ↑ Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2004 года № 34 «Аб узнагароджанні М. І. Лобача ордэнам Пашаны»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 23 февраля 2005 года
- Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Члены КПСС
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі МАЗ
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 21-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 22-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання