Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання
ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1958 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Барысаў, Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Генеральны дырэктар Аляксандр Анатольевіч Марчанка |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | старцёры і генератары для рухавікоў грузавых і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і спецтэхнікі. |
Колькасць супрацоўнікаў | ≈ 4000 |
Сайт | oaobate.by |
Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства горада, колькасць супрацоўнікаў складае каля 4000 чалавек. З’яўляецца галаўной кампаніяй холдынгу «Аўтакампаненты».
Заснаваны ў 1958 годзе. З 1994 года ААТ з сучаснай назвай.
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная прадукцыя (2005): старцёры да карбюратарных і дызельных рухавікоў і запасныя часткі да іх (прывады, рэле, якары, трансфарматары, шпулі ўзбуджэння); генератары на інжэктарныя рухавікі Волжскага аўтамабільнага завода і рухавікі Запарожскага маторнага завода; электрарухавікі; тавары народнага спажывання (электракаміны, электрапліткі, электрасокавыціскалкі і інш.). Прадукцыя БАТЭ пастаўляецца на мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, расійскія ААТ «Горкаўскі аўтамабільны завод», «Камскі аўтамабільны завод», «Волжскі аўтамабільны завод» і інш.
Холдынг
[правіць | правіць зыходнік]Холдынг «Аўтакампаненты» быў створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу «Аўтакампаненты». ААТ «БАТЭ» стала кіруючай кампаніяй холдынгу[1].
У холдынг ўваходзіць 13 прадпрыемстваў:
- ААТ «БАТЭ», г. Барысаў
- ААТ «Радыёхваля», г. Гродна
- ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік», г. Барысаў
- ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў», г. Барысаў
- ААТ «САЛЕА-Кобрын», г. Кобрын
- ААТ «Белкард», г. Гродна
- ААТ «Рэміз», г. Жодзіна
- ААТ «Электравымяральнік», г. Віцебск
- ААТ «Экран», г. Барысаў
- ААТ «Прэма», г. Горкі
- ААТ «Рудзенск», г.п. Рудзенск
- ААТ «Аўтапровад», г. Шчучын
- ААТ «Радыётэхніка», г. Ашмяны
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1970—2001)
- Анатоль Анатолевіч Капскі (2005—2018)
- Аляксандр Анатольевіч Марчанка
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Пры прадпрыемстве існуе футбольны клуб «БАТЭ». Каманда была заснавана ў 1973 годзе, адноўлена ў 1996 годзе. З’яўляецца першым беларускім клубам, які выйшаў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Пераможца першага ў гісторыі розыгрышу Суперкубка Беларусі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Борисовский завод автотракторного электрооборудования // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).