Мікалай Іванавіч Янчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Янчык
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1947(1947-10-22) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Мікалай Іванавіч Янчык (22 кастрычніка 1947, г.п. Старобін, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Магілёўграмадзянпраекце, Белжылпраекце, з 1986 года — інжынер будтрэста № 17 у Магілёве.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Магілёў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Кустовага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінжылкамгаса БССР

Асноўныя працы: інжынерна-бытавы корпус ПКТІАМ (1974), перапрацоўка фасадаў паўторна прымяняльных жылых дамоў (19761981), помнік ахвярам фашызму на Лупалаўскіх могілках (1976, у аўтарскім калектыве), жылы комплекс па вул. Якубоўскага (19771978), жылы дом на Юбілейным бульвары (19781979), будынак КІВЦа[d] Мінжылкамунгаса БССР па вуліцы Дзяржынскага (1985) у Магілёве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломамі I ступені на VIII Усесаюзным аглядзе маладых архітэктараў (1981), III ступені на VII Усесаюзным аглядзе маладых архітэктараў (1976).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]