Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч
Дата нараджэння 11 мая 1947(1947-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1971(1971-08-01) (24 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, музеязнавец, тэатральны крытык
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч (11 мая 1947, Пагор’е, Карэліцкі раён1971) — савецкі і беларускі літаратуразнавец, музеязнаўца, тэатральны крытык.

Нарадзіўся на Гродзеншчыне, ў в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Астахаўскую сярэднюю школу. Паступіў і скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля сканчэння інстытута - супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Аўтар даследавння пра Янку Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзіў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу. Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам беларускай культуры. Трагічна загінуў у 1971 г. на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам.

http://novychas.info/uploads/userfiles/files/2010/nch_2010_39.pdf Архівавана 4 сакавіка 2016.