Перайсці да зместу

Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Аўсяннікаў)
Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў
Дата нараджэння 19 лютага 1935(1935-02-19) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці з 1957
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0654037

Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў (19 лютага 1935, Магілёў, Беларусь) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1974). Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

У 1957 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Канстанціна Саннікава). З 1957 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Напачатку выконваў эпізадычныя ролі і набыў у іх папулярнасць як майстар эпізода. Вызначаўся таксама на ролі, якія раней іграў Глеб Глебаў: Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Максім («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона).

Як пісала А. Савіцкая, народнасць, сакавітасць гумару і моўнай пластыкі, дакладнасць псіхалагічнага і пластычнага малюнка, выразная міміка найбольш ярка выявілііся ў нацыянальным рэпертуары і перш за ўсё ў п’есах Макаёнка: Дзед Цыбулька («Таблетку пад язык»), Стары («Святая прастата»), а ўпершыню з выключнай сілай у ролі Цярэшкі Калабка («Трыбунал»), якая прынесла акцёру сапраўднае прызнанне і вядомасць.

Таксама здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках «Тэатр купца Япішкіна» (купец Япішкін), «Плач перапёлкі» (Брава-Жыватоўскі), тэлевізійным фільме-спектаклі «Трыбунал», серыяле «Каменская», камедыі «Свежына з салютам» і інш.

У 2020 годзе застаўся сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі. У інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Аўсяннікаў асудзіў пратэсты, калег, якія звольніліся, і вывешванне на будынку тэатра бела-чырвона-белых сцягоў[1]:

" Калі міністр у Купалаўскі прыязджаў, на фасад вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Ведаеце, я калі бачу яго… Вось вы памятаеце, як яўрэяў пад ім расстрэльвалі? А я памятаю, сам бачыў. Бо гэты сцяг прыдуманы ў 1918 годзе, калі была Беларуская Рэспубліка абвешчаная. Потым яго прыбралі, межы перанеслі, потым у акупацыю з'явіўся зноў… "

Званні і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Ролі ў бягучым рэпертуары

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пранцысь Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы)
  • Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў Шолам-Алейхема)
  • Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага)
  • Сабакевіч («Чычыкаў» паводле М.Гогаля)
  • Дзед Курыла («Сымон-музыка» Я.Коласа)
  • Васіль («Вечар» А.Дударава)
  • Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава)
  • Равуноў-Каравулаў («Вяселле» паводле А.Чэхава)
  • Ураднік («Хам» Э.Ажэшкі)
  • Кучэра («Не мой» паводле А.Адамовіча)
  • Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава)
  • Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч Архівавана 21 кастрычніка 2011. // сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — Эл.рэсурс kupalauski.by
  • Орлова Т. Неглазированный артист/ Орлова Т. Театральная критика нового времени. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010. — С. 41-43.
  • Савіцкая А. А. Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., БелЭН, 2002. — С. 67-68.