Мікалай Аляксандравіч Каранеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Мікалай Аляксандравіч Каранеўскі
Дата нараджэння 26 кастрычніка (8 лістапада) 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1978(1978-03-05) (67 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Званне генерал-палкоўнік
Узнагароды і званні
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Аляксандравіч Каранеўскі (нар. 26 кастрычніка 1910, Дрыса, Віцебская губерня — 5 сакавіка 1978, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў ваеннае вучылішча, у 1940 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

Вайну сустрэў у Панявежысе, дзе служыў у разведаддзеле штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Быў намеснікам начальніка разведаддзялення Калінінскага, Прыбалтыйскага франтоў.

Узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны генерал-палкоўнік працаваў начальнікам аддзела інфармацыі ў Галоўным разведвальным упраўленні Савецкай Арміі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каранеўскі Мікалай Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 146.
  • Каранеўскі Мікалай Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 88.
  • Кореневский Николай Александрович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 78.
  • Кореневский Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 515.