Мікалай Аляксандравіч Сморчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Аляксандравіч Сморчак
Дата нараджэння 5 красавіка 1948(1948-04-05) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у

Мікалай Аляксандравіч Сморчак (нар. 5 красавіка 1948, в. Бярэзавічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, Вараксін, Міцянін, Казакоў, Волчак). У 19751978 гадах галоўны архітэктар г. Новалукомль; у 19781979 гадах намеснік галоўнага архітэктара, у 19791990 гадах галоўны архітэктар г. Орша; з 1990 дырэктар «Творчай майстэрні члена Сморчака М. А.».

Член Саюза архітэктараў з 1987 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў генеральных планаў, праектаў дэталёвай планіроўкі і праектаў забудовы мікрараёнаў г. Новалукомля і г. Оршы. Аўтар шматлікіх праектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння, інтэр’ераў і добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый, паркаў, сквераў, вуліц: помнік загінулым аднавяскоўцам у г. Новалукомль (1979); будынак музея Заслонава па вул. Молакава (1990); адміністрацыйны будынак кіраўніцтва «Белсантэхмантаж» (1996, будаўніцтва ў 2002); аддзяленне Беларусбанка (2005, будаўніцтва ў 2006) — усе ў Оршы; аддзяленне Беларусбанка па вул. Панковай у г. Ваўкавыску (2007, будаўніцтва ў 2008); аддзяленне Беларусбанка па вул. 1 Жніўня (2008, будаўніцтва ў 2009); будынак Творчай Майстэрні (1995, будаўніцтва ў 2007); добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі горада, гістарычнай зоны, вул. Леніна (2008) — усе ў Оршы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сморчек Николай Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.