Мікалай Андрэевіч Паўленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Паўленка
Дата нараджэння 26 ліпеня 1926(1926-07-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1987(1987-05-10) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Андрэевіч Паўленка (26 ліпеня 1926, с. Савінка, Паласаўскі раён, Валгаградская вобласць, Расія — 10 мая 1987, г. Прага, Чэхія) — мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне рускай мовы і літаратуры, 1954; аспірантура, 1957).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1957, прафесар кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства), Інстытуце рускай мовы імя А. С. Пушкіна (Пражскі філіял; з 1985, дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне ў беларускай і рускай мовах; тэорыя мовы; гісторыя пісьма.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Развитие белорусского субстантивного словообразования : (Фемининативы. XIV―XX вв.) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.02.02 / Павленко Николай Андреевич. ― Минск, 1979.
  • Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове. — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1978.
  • Словообразование имен существительных при помощи суффиксов -ств-о (-ств-а) и -ость (-осць, -асць) в белорусском языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Н. А. Павленко. ― Минск, 1958.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Павленко Николай Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 675.
  • Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 418.
  • Паўленка Мікалай Андрэевіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 217.
  • Мікалай Андрэевіч Паўленка (да 60-годдзя з дня нараджэння) / І. К. Германовіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1986. — № 3. — С. 76.
  • Николай Андреевич Павленко / А. Е. Супрун // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1987. — № 2. — С. 78.