Мікалай Войцехавіч Нарбут
Выгляд
| Мікалай Нарбут | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Трубы | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Юр’евіч Пац | ||||||
| Пераемнік | Павел Сапега | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1500 | ||||||
| Смерць | каля 1556 | ||||||
| Род | Нарбуты | ||||||
| Бацька | Войцех Нарбутавіч | ||||||
| Дзеці | Міхал, Кацярына, Станіслаў | ||||||
Мікалай Нарбут (? — каля 1556) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Сын Войцеха Нарбутавіча і брат Войцеха Войцехавіча. Бацька Станіслава.
Староста крэўскі з 1538 або 1539, мазырскі (атрымаў староства да 1542), маршалак гаспадарскі ў 1546—1553, ваявода падляшскі з 1551.
Са сваіх маёнткаў у Слонімскім, Свянцянскім і іншых паветах выстаўляў у войска 1200 воінаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Нарбуты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 347. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.