Мікалай Вольскі (літаратар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Вольскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1762
Дата смерці: 1803
Месца смерці:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратар, гісторык, перакладчык
Мова твораў: польская

Мікалай Вольскі (1762 — 1803, Беласток) — літаратар, гісторык[1], камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў бібліятэкарам у бібліятэцы І. Храптовіча, наведваў літаратурныя сустрэчы пры двары Станіслава Аўгуста ў Гродне (1795-97). З 1800 прымаў удзел у працы «Таварыства сяброў навукі(польск.) бел.» ў Варшаве[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар вершаў, перакладаў і прац па гісторыі. У працы «Прамова…, якая змяшчае заўвагі пра першасную гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польскай мове) адлюстраваны асветніцкія погляды на прыроду чалавека і натуральнае права(руск.) бел., ёсць элементы матэрыялістычнага разумення ролі эканамічных адносін у гісторыі, аднак у цэлым пазіцыя аўтара была ідэалістычнай. Быў прыхільнікам моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэвалюцыйных, «якабінскіх» ідэй (напрыклад, супраць Г. Калантая і іншых)[1].

Творчасць Вольскага прасякнута умерана асветніцкай ідэалогіяй[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Вольский Николай // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.