Мікалай Віктаравіч Кучук
Мікалай Віктаравіч Кучук | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1998) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Віктаравіч Кучук (нар. 5 лютага 1958, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Украіны, дырэктар Інстытута клетачнай біялогі і генетычнай інжынерыі НАН Украіны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Дрыбіне Магілёўскай вобласці ў сям’і Віктара Фёдаравіча Кучука (1927—2011), які працаваў будаўніком-прарабам. Маці — Надзея Сцяпанаўна (1933—2005) працавала фельчарам-акушэркай, яна родам з вёскі Бір Дрыбінскага раёна.
Скончыў у 1975 г. Мсціслаўскую СШ № 1 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «біялогія» ў 1980 годзе. З 1980 па 1985 гг. працаваў у Беларускім НДІ земляробства (г. Жодзіна).
У 1985 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута батанікі АН УССР. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «генетыка» на тэму «Получение и анализ трансгенных и трансгеномных растений в семье „Fabaceae“». Гэта дысертацыя ў той час была адной з першых у галіне генетычнай інжынерыі раслін у СССР[1].
З 1990 г. працуе ў Інстытуце клетачнай біялогіі і генетычнай інжынерыі, дзе М. В. Кучук прайшоў шлях ад старэйшага інжынера да дырэктара інстытута. У 1998 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Использование приемов генетической инженерии и клеточной биологии для получения новых форм у видов из семейства бобовых и у некоторых других растений».
З 2006 г. — прафесар, з 2009 г. — член-карэспандэнт НАН Украіны, з 2021 г. — акадэмік НАН Украіны па аддзяленню агульнай біялогіі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Кучук распрацаваў метады генетычнай трансфармацыі шляхам электрапарацыі пратапласт і атрымаў трансгенныя расліны люцэрны і соі. Ён прапанаваў і выпрабаваў метад, які павышае рэгенерацыйную здольнасць люцэрны і гароха за кошт увядзення генаў біясінтэзу ў фітагармоны шляхам генетычнай трансфармацыі мутантам «shooty» аграбактэрыі («Agrobacterium tumefaciens»).
Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі праграмы па скрынінгу на біялагічную актыўнасць сярод відаў раслін розных рэгіёнаў свету з мэтай стварэння высокаэфектыўных фармацэўтычных і сельскагаспадарчых прэпаратаў (усяго было даследавана больш за 12 тыс. відаў, што складае 3 % сусветнай флоры). Збіраў віды ў многіх краінах свету, у тым ліку ў Гане.
Пад яго кіраўніцтвам быў створаны Нацыянальны банк зародкавай плазмы ў выглядзе культур тканін рэдкіх відаў раслін і відаў, якія маюць каштоўнасць для біятэхналагічных даследаванняў (больш за 2 тыс. відаў). Гэты банк быў прызнаны нацыянальным здабыткам Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 527 ад 1.04.1999 г.
Мікалай Кучук — аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі па генетычнай інжынерыі раслін, сааўтар раздзелаў у 2-х навучальных кнігах, выдадзеных за мяжой.
Мае 3 міжнародных патэнта, аўтарскія пасведчання СССР і патэнты Украіны[2].
Навуковая школа
[правіць | правіць зыходнік]Пад яго кіраўніцтвам абаранілі дысертацыі два доктара навук і 13 кандыдатаў навук. Зараз кіруе дактарантамі і аспірантамі.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Кучук абіраўся віцэ-прэзідэнтам Украінскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, зараз — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Цитология и генетика», член рэдкалегіі часопісаў «Физиология и биохимия культурных растений», «Вестник Украинского общества генетиков и селекционеров» і «Biotechnologia Acta»[3].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- акадэмік НАН Украіны[4]
- доктар біялагічных навук
- прафесар
- ганаровы выпускнік біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Кучук Н. В. Генетическая инженерия высших растений // НАН Украины. Ин-т клеточной биологии и генетической инженерии. — Киев: — Навук. думка, 1997. — 152 с. — ISBN 966-00-0129-0
- Kuchuk N., Komarnitski I., Shakhovsky A., Gleba Y. Genetic transformation of Medicago species by Agrobacterium tumefaciens and electroporation of protoplasts.//Plant Cell Reports.-1990.- v. 8 , no. 11.-P. 660—663.
- Kuchuk N., Sytnyk K., Vasylenko M., Shakhovsky A., Komarnytsky I.,Kushnir S. Gleba Y. Genetic transformation of plastids of different Solanaceae species using tobacco cells as organelle hosts.// Theor. Appl. Genet.-2006.- v.113, no.3.- P. 519—527.
- Kuchuk N. V., Sheludko Y. V., Sindarovska Y. R., Gerasymenko I. M., Bannikova M. A. Comparison of several Nicotiana species as hosts for high-scale Agrobacterium-mediated transient expression. // Biotech. Bioeng. — 2007. — v. 96, no 3. — P. 608—614.
- Kuchuk N. Luchakivskaya Y, Kishchenko O., Gerasymenko I., Olevinskaya Z.,Simonenko Y., Spivak M.High-level expression of human interferon alpha-2b in transgenic carrot (Daucus carota L.) plants.// Plant Cell Rep. 2011.-v.30,No 3.-P. 407—415.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- срэбраны медаль ВДНГ СССР (1989)
Зноскі
- ↑ Енциклопедія Сучасної України: електронна версія// http://esu.com.ua/search_articles.php?id=52489
- ↑ База патентів України// https://uapatents.com/patents/kuchuk-mikola-viktorovich
- ↑ Редколлегия журнала «Biotechnologia Acta»// http://biotechnology.kiev.ua/
- ↑ НАН України — До складу Національної академії наук України обрано нових членів. 27.05.2021 // https://www.nas.gov.ua/UA/Messages/Pages/View.aspx?MessageID=7843 Архівавана 21 студзеня 2022.
- ↑ Выпускники биологического факультета БГУ // http://www.bio.bsu.by/dekanat/vypusk.phtml Архівавана 20 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кунах, В. А. Микола Вікторович Кучук: до 50-річчя від дня народж. // Вісн. Укр. т-ва генетиків і селекціонерів. 2008. Т. 6, № 1.
- 60-річчя члена -кореспондента НАН України М . В. КУЧУКА // Visn. Nac. Acad. Nauk Ukr. 2018. (№ 2)
- Выпускники биологического факультета [БГУ : справочник / В. В. Лысак и др.]. ― Мн.: — 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Института клеточной биологии и генетической инженерии // https://icbge.org.ua/ukr
- М. В. Кучук на сайте НАН Украины // https://nas.gov.ua/UA/PersonalSite/Pages/default.aspx?PersonID=0000007267
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбіне
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Генетыкі СССР
- Генетыкі Украіны
- Акадэмікі НАН Украіны
- Селекцыянеры