Мікалай Георгіевіч Сталяроў
Мікалай Георгіевіч Сталяроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1922[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 лютага 1993 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Георгіевіч Сталяроў (руск.: Никола́й Гео́ргиевич Столяро́в; 22 мая 1922, Казань — 23 лютага 1993) — савецкі ваенны лётчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1.7.1944 і 27.6.1945), падпалкоўнік (1953). Член КПСС з 1944.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1941 года добраахвотна ўступіў у Савецкую Армію, скончыў Свярдлоўскую ваенную авіяцыйную школу (1941). На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 з 1942 года, пілот 820-га штурмавога авіяцыйнага палка, з мая 1943 года — лётчык і камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка, з красавіка 1944 года намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі і штурман 141-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Варонежскім, Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, зрабіў звыш 180 паспяховых баявых вылетаў. Пасля вайны скончыў Палтаўскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1946) і Ваенна-паветраную акадэмію (1954), быў штурманам і намеснікам камандзіра авіяцыйнага палка. З 1956 года ў запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага і медалямі.
Зноскі
- ↑ Столяров Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Столяров Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Двойчы Героі Савецкага Саюза