Перайсці да зместу

Мікалай Дзмітрыевіч Бусел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Дзмітрыевіч Бусел
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 1 жніўня 1930(1930-08-01)
Смерць 18 верасня 2005(2005-09-18) (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Дзяржаўная прэмія БССР

Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1 жніўня 1930(1930-08-01), Радкоў, Мазырская акруга18 верасня 2005(2005-09-18)) — заслужаны машынабудаўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Член Партыі камуністаў Беларускай.

Нарадзіўся 1 жніўня 1930 года в. Радкоў Азарыцкага раёна Мазырскай акругі ў сям’і калгасніка. Бацька — Дзмітрый Бусел — быў рэпрэсаваны і ў 1956 годзе быў пасмяротна рэабілітаваны.

У 1937 годзе пайшоў у Радкоўскую пачатковую школу, якую скончыў у 1941 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я апынулася ў Азарыцкім лагеры смерці. З 1946 года вучыўся ў сямігодцы ў в. Валасовічы, якую скончыў у 1949 годзе. Па сканчэнні Бабруйскага аўтадарожнага тэхнікума у 1956 годзе быў скіраваны на Барысаўскі аўтарамонтны завод. Працаваў старшым майстрам, інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам завода. Паралельна вучыўся на аўтатрактарным факультэце Харкаўскага аўтадарожнага інстытута. Пасля трэцяга курса перавёўся на аўтадарожны факультэт Мінскага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1962 годзе.

У 1970 годзе быў прызначаны дырэктарам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Па яго ініцыятыве і пры падтрымцы ў Барысаве была сфармавана футбольная каманда «БАТЭ».

У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Барысаўска-Паўднёвай выбарчай акругі № 181 Мінскай вобласці[1]. Абіраўся дэпутатам у гарадскі Савет.

Памёр 18 верасня 2005 года.

Быў двойчы ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986). У 1980 годзе было прысвоена званне «Заслужаны машынабудаўнік БССР». З групай адмыслоўцаў завода стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1988). Двойчы лаўрэат прэміі савецкіх прафсаюзаў імя А. Бусыгіна.

Зноскі

  • Бародка, П. Чалавек з вялікай літары : некралог / Павел Бародка // Борисовские новости. — 2005. — 29 сент.-5 окт. — С. 11.
  • Бародка, П. З людзьмі для людзей : нарыс / Павел Бародка // Новая Борисовская газета. — 2000. — 2-8 авг.
  • Казютин, А. Судьба человека / Альберт Казютин // Адзінства. — 1998. — 25 верас. — С. 2.
  • Бусел Николай Дмитриевич // Кто есть кто в Республике Беларусь / В. В. Федосов [и др.]. — Мн. : Завигар, 1999. — С. 48.