Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валосавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валосавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 944
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Вало́савіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Валосавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Акцябрскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. 29 жніўня 1974 года скасавана вёска Некрашы[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 944 чалавекі[2], з іх 96,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]