Мікалай Кузьміч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Кузьміч Кавалёў
Дата нараджэння

1918(1918)

Месца нараджэння

вёска Новая Селівонаўка, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць

Дата смерці

17 сакавіка 1945(1945-03-17)

Месца смерці

Усходняя Прусія

Прыналежнасць

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род войскаў

пяхота

Гады службы

19381945

Званне
Падпалкоўнік
Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Мікалай Кузьміч Кавалёў (19181945) — падпалкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялмкай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Кавалёў нарадзіўся ў жніўні 1918 года ў вёсцы Новая Селівонаўка (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці. Атрымаў сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў тэхнікам у дэпо станцыі «Жлобін». у 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую чырвоную Армію. У 1941 годзе ён кончыў ваенна-палітычнае вучылішча. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён кончыў курыс «Выстрал». Да вясны 1945 года падпалкоўнік Мікалай Кавлёў камандаваў 1126-м стралковым палком 334-й стралковай дывізіі 2-й гвардзейкай арміі 3-га Беларускага форнта. Вызначыўся падчас баёў ва Усходняй Прусіі[1].

У сакавіку 1945 года полк Кавалёва прарваў нямецкую абарону каля Мазурскіх азёраў, прычыніўшы ворагу вялікія страты. Працягвая развіваць наступленне, полк пераадолеў пяць ліній варожых траншэяў і мінныя палі, пасля чаго выйшаў да вёскі Ленхефен (цяпер не існуе, знаходзілася у 37 кіламетрах на паўночным захадзе ад цяперашняга Баграціёнаўска). У раёне гэтай вёскі, Кавалёў , які дзейнічаў разам з невялікай групай байцоў свайго палка, знішчыў і ўзяў у плен некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага, захапіў 6 гармат і 14 кулямётаў. 17 сакавіка 1945 года Кавалёў загінуў у баі. Пахаваны ў горадзе Баграціёнаўск Калінінградскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года падпалкоўнік Мікалай Кавалёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалем[1].

У гонар Кавалёва названая вуліца ў Жлобіне[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ковалёв Николай Кузьмич (руск.) . AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Дриго С. В. За подвигом — подвиг. Калининград, 1984. / стр. 127.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. /стр. 233.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Кузьміч Кавалёў на сайце «Героі краіны»