Мікалай Мікалаевіч Канявалаў
Мікалай Мікалаевіч Канявалаў | |
---|---|
Нараджэнне |
30 сакавіка 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Канявалаў (нар. 30 сакавіка 1952, в. Мышанка Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.
Працоўную дзейнасць пачаў падсобным рабочым завода «Шкловалакно» г. Полацка. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў грузчыкам Полацкага піваварнага завода. Працаваў асістэнтам кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці Наваполацкага політэхнічнага інстытута, галоўным інжынерам абласнога штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром парткама будтрэста № 9 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Віцебскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 57 будаўнікоў, часова выконваючым абавязкі начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама, старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога, гарадскога Саветаў дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў Чыгуначнага раёна г. Віцебска, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, нагруднымі знакамі «Ганаровы будаўнік», «За заслугі ў будаўніцтве», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнамі Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ордэнам Казацкага Запарожскага войска Украіны «Казацкая слава» III ступені, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў І ступені. Удастоены звання «Ганаровы член грамадскага аб’яднання „Беларускі саюз афіцэраў“»[2].
Зноскі
- ↑ Канявалаў Мікалай Мікалаевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Асобы
- Будаўнікі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты раённых саветаў Беларусі
- Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі